25 красавiка 2024, Чацвер, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ценявыя прадпрыемствы ў Беларусі: як абыходзяцца санкцыі

9
Ценявыя прадпрыемствы ў Беларусі: як абыходзяцца санкцыі

Частка гэтых кампаній ужо выяўлена і супраць іх прынятыя захады.

Супраць прадпрыемстваў Беларусі ўведзены маштабныя санкцыі з боку заходніх краін, што значна знізіла беларускі рынак экспарту шматлікіх тавараў і паслуг. Але паколькі кашалькі Лукашэнкі даўным-даўно зразумелі, што спакойна займацца бізнэсам у іх не атрымаецца, яны загадзя пачалі ствараць вялізную колькасць ценявых фірмаў, якія дазваляюць дыктатару абыходзіць санкцыі.

Прыклады можна ўбачыць практычна на кожным буйным прадпрыемстве ў Беларусі, а таксама ў краінах-суседках. Як правіла, яны закупляюць прадукцыю завода, які трапіў пад санкцыі, без яго фірмовага пакавання, маркіруюць індывідуальнай этыкеткай і перапрадаюць без абмежаванняў. Былі выпадкі, калі нават самі працоўныя фіксавалі на стадыі пакавання рэзкую змену назову прадпрыемства-вытворцы. Такі выпадак быў у жніўні мінулага года на прадпрыемстве «Хімвалакно» ў Горадні. Там працоўныя зафіксавалі, што прадукцыя маркіруецца ярлыкамі, на якіх пазначана, што вытворцам з'яўляецца ТАА «Супалімерпрам».

Такая зручная схема дазваляе бізнэсоўцам і краінам-пакупнікам не страчваць рэпутацыю пры працы з рэжымам Лукашэнкі. У найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі - «Гродна Азот» і «Беларуськалій» - ёсць некалькі шэрых схемаў для абыходу санкцый. Напрыклад, ва Украіне ёсць даччынае прадпрыемства «Аграрасквіт», якое на 60 % належыць «Беларускай калійнай кампаніі».

«Гродна Азот» у свой час асабліва ўзмоцнена займаўся стварэннем малых прадпрыемстваў для перапродажу. Розныя «ПУП» і «ТАА» ствараліся бесперапыннай плынню і адным з такіх стала сумеснае з Брытаніяй прадпрыемства «Белаграферт», якое знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне (СЭЗ) горада Горадня і займаецца вытворчасцю грануляванага сульфату амонію. Штогадовы аб'ём вытворчасці - 120 тысяч тон. Сульфат амонію закупляецца ў «Гродна Азота», змяняецца форма гранул, маркіруецца назвай вытворцы «Белаграферт» і адпраўляецца далей.

Наступным пунктам такога сульфату амонію з'яўлялася кампанія «Санагра Украіна», якая займаецца вытворчасцю і экспартам розных груп угнаенняў, што вельмі моцна дапамагала абыходзіць санкцыі і прадаваць прадукцыю па ўсім свеце. Плюс да ўсяго: знаходжанне фірмы ў СЭЗ вызваляе ад карпаратыўнага падаходнага падатку, падатку на маёмасць, зямельнага падатку, платы за права карыстання зямельнымі ўчасткамі, абкладанне ПДВ па нулявой стаўцы рэалізацыі.

Частка гэтых кампаній была выяўлена і прынятыя захады: супраць прадпрыемства «Аграросквіт» у снежні мінулага года таксама былі ўведзены санкцыі, а саўдзел Лукашэнкі ў вайне з Украінай спыніў экспарт прадукцыі з Беларусі. Можна нават не сумнявацца ў тым, што такіх кампаній дзясяткі, а можа нават і сотні па ўсёй Беларусі з такімі ж прызначэнцамі. Адзінае выйсце - поўнае спыненне гандлю з дыктатарскім рэжымам і ўзмацненне дзейных санкцый.

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для Telegram-канала «Баста!»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках