25 красавiка 2024, Чацвер, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астравецкая бібліятэка будзе насіць імя Адама Мальдзіса, нягледзячы на даносчыкаў

6
Астравецкая бібліятэка будзе насіць імя Адама Мальдзіса, нягледзячы на даносчыкаў
АДАМ МАЛЬДЗІС

Скасаваць пастанову спрабавала даносчыца з Гародні Вольга Бондарава.

Астравецкай раённай бібліятэцы ўсё ж прысвоілі імя беларускага літаратара Адама Мальдзіса, нягледзячы на патрабаванне праўладных даносчыкаў на чале з жыхаркай Гародні Вольгай Бондаравай скасаваць гэтую пастанову. Высветлілася, у мясцовую ўправу культуры паступіў яшчэ і зварот на абарону дзеяча, які схіліў шалі на ягоную карысць.

Нагадаем, пастанова Астравецкага райвыканкама пра перайменаванне бібліятэкі ў гонар Адама Мальдзіса выйшла яшчэ 24 чэрвеня 2022 года – пра гэта паведаміў ягоны сын Яраслаў.

Аднак ідэя абурыла праўладных даносчыкаў, у тым ліку гарадчанку Вольгу Бондараву, якая заявіла, што «кіраўніцтва Астравецкага райвыканкама не мела рацыі, калі цішком прагаласавала за прысваенне дзяржаўнай установе культуры імя прапольскага дзеяча і махровага нацыяналіста Адама Мальдзіва.

На днях ва ўправе культуры Гарадзенскага аблвыканкама паставілі кропку ў гэтым пытанні: бібліятэку ўсё ж такі назавуць імем Адама Мальдзіса, як і задумвалася. Дасланы ўстановай адказ на свой запыт Вольга Бондарава выклала ў сваім тэлеграм-канале.

– Беручы да ўвагі той факт, што ва ўправу культуры таксама паступіў зварот у падтрымку ініцыятывы Астравецкага райвыканкама ў прысваенні раённай бібліятэцы імя А.І.Мальдзіса, як вядомага дзеяча навукі і культуры, выбітнага нараджэнца Астравецкага раёна, скасаванне пастановы ў цяперашні час не плануецца, – паведамілі у гарвыканкаме.

Там падкрэслілі, што працэдура прысваення бібліятэцы імя Мальдзіса праведзеная ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Адказ установы даносчыцу засмуціў:

– Такое пачуццё, што ў раёне размяшчэння стратэгічнага аб'екта ўлады займаюцца сабатажам дзяржаўнай бяспекі ў інфармацыйным полі, – напісала яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках