20 красавiка 2024, Субота, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ўдзень у Беларусі будзе да +33°С

4
Заўтра ўдзень у Беларусі будзе да +33°С

Прагноз надвор'я на некалькі дзён.

3 ліпеня Беларусь застанецца ў вельмі цёплай паветранай масе, па заходняй палове краіны надвор'е абумовіць атмасферны фронт, які марудна перамяшчаецца ў паўночным кірунку. Чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе сайт pogoda.by.

Пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уночы месцамі па Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, пры навальніцах парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўночы +12..+19°С, удзень +27..+33°С, па захадзе +22..+26°С.

4 ліпеня краіна застанецца ў няўстойлівай, вельмі цёплай паветранай масе трапічнага паходжання. Захаваецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, грымнуць навальніцы. Вецер паўночна-заходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўночы +13..+19°С, удзень +25…+31°С, па паўднёвым усходзе да +33°С

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках