25 красавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Мядзведзеў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

56
СМІ: Мядзведзеў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

У перадсмяротнай запісцы згадваўся Пуцін і ягонае найбліжэйшае асяроддзе.

Паводле інфармацыі журналістаў, былы прэзідэнт РФ спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Ахоўнік нібыта знайшоў Дзмітрыя Мядзведзева ў стане алкагольнага ап'янення і са зброяй у руцэ.

Пра гэта гаворыцца ў сюжэце праекта FreeДом, паведамляе УНІАН. Паведамляецца, што менавіта ахоўнік угаварыў былога расейскага прэзідэнта аддаць пісталет.

"А прыбіральніца знайшла 5 варыянтаў перадсмяротных запісак, у якіх Мядзведзеў напісаў, што яму надакучыла быць лялькай. А ў сваёй смерці ён вінаваціць Пуціна і ягонае найбліжэйшае асяроддзе", – адзначаецца ў сюжэце.

Расейскі палітычны дзеяч Ілля Панамароў кажа, што не здзіўлены гэтым чуткам, яны распаўсюджваюцца знутры РФ як вынік унутрыкрамлёўскай барацьбы за ўладу.

Ні для каго не таямніца, што Мядзведзеў прыйшоў да ўлады ў РФ дзякуючы Пуціну, дзякуючы яму ён і адмовіўся балатавацца ў прэзідэнты другі раз.

Мяркуецца, што цяпер паміж Мядзведзевым і Кірыенкам ідзе ўнутраная барацьба, хто ж стане пераемнікам Пуціна. Эксперты сцвярджаюць, што паказальныя ў апошні час паводзіны Мядзведзева – прыкмета глыбокай дэпрэсіі, якая і стала прычынай спробы суіцыду.

Ілля Панамароў кажа, што на Мядзведзева ў палітычным плане ўскладаліся вялікія надзеі, але ён усе магчымасці выпусціў. Менавіта з гэтай прычыны яго цяпер крытыкуюць. І гэта магло стаць прычынай ягонай дэпрэсіі.

Раней журналісты паведамлялі, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну Мядзведзеў ператварыўся ў раззлаванага расейскага палітыка, які піша "гнеўныя" пасты на адрас Захаду і Украіны. Уся ягоная тэлеграмная актыўнасць – спроба вырваць сябе з палітычнага забыцця. Але існуе іншы пункт гледжання на ягоныя пасты ў сацсетках – гэта ўсяго толькі выкананне пастаўленых Пуціным задачаў, а не асабістая ініцыятыва.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках