24 красавiка 2024, Серада, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валія падолела каманду Украіны ў фінальным матчы кваліфікацыі на ЧС-2022 у футболе

10
Валія падолела каманду Украіны ў фінальным матчы кваліфікацыі на ЧС-2022 у футболе

Беларуская тэлевізія не паказвала матч.

Сёння, 5 чэрвеня, была вызначаны апошні квіток ад Еўропы на чэмпіянат свету ў футболе, які пройдзе сёлета ў Катары з 21 лістапада да 18 снежня. Каманда Украіны саступіла камандзе Валіі - 0:1, піша zerkalo.io.

Лёс сустрэчы вызначыў аўтагол. Гэта было на 34-й хвіліне, калі пасля ўдару са штрафнога ў выкананні Гарэта Бэйла мяч трапіў у сетку ад галавы Андрэя Ярмоленкі. Адзначым, што матч адбыўся ў Кардыфе. Беларуская і расейская тэлевізія гэтую гульню не паказвалі.

На чэмпіянаце свету каманда Валіі выступіць у групе "B", дзе яе спаборнікамі стануць Англія, ЗША ды Іран. Цяпер вядомыя 30 з 32 удзельнікаў ЧС. Вось як выглядае склад квартэтаў:

Група "А": Катар, Эквадор, Сэнэгал, Нідэрланды

Група "B": Англія, Іран, ЗША, Валія

Група «С»: Аргентына, Савудаўская Арабія, Мэксіка, Польшча

Група «D»: Францыя, Данія, Туніс, Пэру/Аўстралія/ААЭ

Група "E": Гішпанія, Коста-Рыка/Новая Зэландыя, Нямеччына, Японія

Група «F»: Бэльгія, Канада, Марока, Харватыя

Група "G": Бразілія, Сербія, Швайцарыя, Камэрун

Група «H»: Партугалія, Гана, Уругвай, Карэя

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках