18 красавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Christie's прадае першае выданне Гары Потэра з абдрукоўкамі за 250 тысяч даляраў

Christie's прадае першае выданне Гары Потэра з абдрукоўкамі за 250 тысяч даляраў

Выданне падпісанае Роўлінг.

Першае выданне кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» з абдрукоўкамі і аўтографам аўтара Джоан Роўлінг выставіў на продаж аўкцыённы дом Christie's у Лондане.

Стартавы кошт, з якога пачнуцца таргі – 200-250 тысяч даляраў.

Выданне з'яўляецца адным з 500 асобнікаў першага наклада рамана, надрукаванага ў 1997 годзе. Трыста з іх былі адпраўлены ў бібліятэкі.

Той, што прадаецца Christie's у межах чаканай выставы "Літаратурнае мастацтва", уваходзіць у лік іншых 200 даступных асобнікаў.

«Ёсць некалькі абдруковака, незаўважаных ў часе публікацыі наклада, на 53 старонцы і на задняй вокладцы», – распавёў CNN сукуратар выставы Марк Уілтшыр.

Кніга падпісаная аўтарам, хаця на момант першага выдання яна была невядомая чытачу. Пазней кніга пра чароўны свет ведзьмаў і чараўнікоў стала хітом ва ўсім свеце, спарадзіўшы цэлую серыю выданняў і вялізную кінафраншызу, адзначае CNN.

«Шмат у чым гэтая кніга з'яўляецца фізічным увасабленнем, напамінкай, таго, як усё пачыналася, менавіта таму яна такая пажаданая для шмат каго», – сказаў Уілтшыр.

Таргі Christie's па лотах выставы «Літаратурнае мастацтва» пройдуць з 7 па 15 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках