29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Relikt выпусціў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага року

2
Relikt выпусціў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага року

У яго ўвайшлі кампазіцыі культавых гуртоў і выканаўцаў 1980–1990-х.

Беларускі гурт Relikt выпусціў альбом «Byli, Jość, Budziem». Рэліз можна назваць скарбонкай беларускага року – на ім змясціліся кампазіцыі культавых гуртоў і выканаўцаў з 1980–1990-х: «Мроя», ULIS, «Бонда», «Камелот», Сяргей Сокалаў-Воюш і іншых, паведамляе Budzma.by.

«Многія раслі на беларускай музыцы, але, на жаль, з часам старыя стужкі заціраюцца і трапляюць на сметнікі, а добрае забываецца. І ўсё ж так быць не павінна – трэба захоўваць успаміны пра шчаслівую будучыню, якімі жылі таленавітыя беларусы, нашы гіганты, у часы, калі краіна дыхала паветрам Адраджэння», – адзначае лідар Relikt барабаншчык Аляксандр Дземідзенка.

Сярод іншых у складанцы можна пачуць пераасэнсаваныя ў розных музычных стылях ад пост-панку да пост-року і сучасна запісаныя каверы «Atlantyda», «Plac Francyska», «Kraina taleraŭ», «Ja žyŭ», «Biełaruś maja».

На вокладцы «Byli, Jość, Budziem» змешчаны стылізаваны партрэт культавага беларускага музычнага журналіста і крытыка Вітаўта Мартыненкі.

«Гэтым альбомам мы хацелі аддаць даніну павагі не толькі “генералам айчыннага року”, але і такім асобам, як, напрыклад, Анатоль Мяльгуй, Вітаўт Мартыненка, Сяргей Філімонаў, – усім тым, хто рупіўся на ніве Беларушчыны», — падкрэслівае Аляксандр Дземідзенка.

Паслухаць і спампаваць альбом можна тут.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках