19 красавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непераможны ўкраінскі баксёр заявіў, што рыхтуецца да вяртання на рынг

Непераможны ўкраінскі баксёр заявіў, што рыхтуецца да вяртання на рынг
УЛАДЗІСЛАЎ СІРЭНКА

Уладзіслаў Сірэнка аднавіў трэніроўкі пасля ўварвання расейскіх акупантаў.

Непераможны ўкраінскі баксёр суперцяжкай вагі Уладзіслаў Сірэнка плануе найбліжэйшым часам вярнуцца на рынг.

Сірэнка расказаў у інтэрв'ю Vringe, што хоча правесці некалькі паядынкаў да канца года.

«Цяпер у мяне ёсць магчымасць паўнавартасна трэніравацца і рыхтавацца да свайго магчымага паядынку. Вайна паўплывала вельмі не толькі на працэс трэніровак, але і на працяг маёй кар'еры ва Украіне ўвогуле. Я з вялікай радасцю і матывацыяй хачу вярнуцца на рынг. Спадзяюся, што наша каманда зможа арганізаваць некалькі паядынкаў да канца гэтага года. За супраціўнікаў казаць пакуль рана, але магу сказаць, што матывацыя ў мяне неверагодная», - сказаў Сірэнка.

Напярэдадні Уладзіслаў Сірэнка паведаміў, што прадае на дабрачынным аўкцыёне свой пас чэмпіёна WBC Asia.

Усе сродкі, заробленыя на аўкцыёне, пойдуць на дапамогу Вячаславу Ялову. Маці хлопца памерла на ягоных руках ад траўмаў, атрыманых у выніку выбуху набоя. Цяпер ён самастойна клапоціцца аб 4 малодшых браціках і сястрычках.

Нагадаем, Уладзіслаў Сірэнка свой апошні бой правёў супраць свайго суайчынніка Андрэя Рудэнкі ў снежні 2021 года. Сірэнка атрымаў перамогу тэхнічным накаўтам, заваяваўшы тытул чэмпіёна WBO Asia Pacific і абараніўшы пас чэмпіёна Азіі паводле версіі WBC ABC (2-я абарона ўкраінца) у суперцяжкай вазе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках