28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь могуць пазбавіць сяброўства ў Міжнародным паралімпійскім камітэце

2
Беларусь могуць пазбавіць сяброўства ў Міжнародным паралімпійскім камітэце

Афіцыйны Менск працягвае расплачвацца за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

Беларусь могуць пазбавіцца сяброўства ў Міжнародным паралімпійскім камітэце (IPC) праз ролю ў вайне ва Украіне, піша выданне Inside the Games са спасылкай на прэзідэнта камітэта Эндру Парсанса.

Прадугледжваецца, што прадстаўнікі арганізацыі прымуць пастанову ў лістападзе. Сябры IPC змогуць прагаласаваць за прыпыненне або спыненне сяброўства Беларусі ў Паралімпійскім камітэце.

Сёлета паралімпійскі камітэт спачатку дазволіў спартоўцам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у гульнях пад нейтральным сцягам, а потым адхіліў абедзве каманды, адзначае «Еўрарадыё».

«Што тычыцца будучыні, мы не ведаем, - сказаў Парсанс. - Усё залежыць ад таго, што будзе з вайной».

На лістападаўскім сходзе прапануецца прагаласаваць па яшчэ адным пытанні: ці павінна выкананне алімпійскага перамір'я быць абавязковым для захавання сяброўства. Алімпійскае перамір'е — мірнае пагадненне, якое дзейнічае ад пачатку Алімпійскіх гульняў да завяршэння Паралімпійскіх гульняў

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках