19 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зямлю накрыла моцная магнітная бура

2
Зямлю накрыла моцная магнітная бура

Калі яна скончыцца і што рабіць метэаадчувальным людзям.

З учарашняга дня, 7 траўня, і да 10-га Зямлю накрые магутная магнітная бура – пагаршэнне самаадчування будуць адчуваць нават людзі, якія рэдка скардзяцца на здароўе.

Якія дні і гадзіны будуць самымі небяспечнымі праз магнітную буру і як зберагчы здароўе расказвае apostrophe.ua.

Так, пік буры прыходзіцца якраз на нядзелю, 8 траўня – з 08:00 да 21:00.

Чакаецца магнітная бура 4 балы, а значыць, яна дасягне ўзроўню G1.

Зніжэнне магутнасці на 1 бал прагназуецца на наступны дзень – 9 траўня, а ўжо 10 траўня сітуацыя нармалізуецца.

У час дзеяння гэтай з'явы людзі могуць адчуваць:

Галавакружэнне і галаўныя болі

Змену артэрыяльнага ціску

Болі ў цягліцах і суставах

Зніжэнне працаздольнасці, канцэнтрацыі ўвагі

Агрэсіўнасць, раздражняльнасць, празмерную адчувальнасць, павышэнне ўзроўню стрэсу

Праблемы са сном: бессань ці дрымотнасць

Пачашчанае сэрцабіцце, болі ў сэрцы

Слабасць, заняпад сілаў, падвышаную стамляльнасць

Абвастрэнне хранічных захворванняў.

Каб нармалізаваць свой стан, неабходна пры магчымасці знізіць фізічную і эмацыйную напругу, больш адпачываць і паўнавартасна высыпацца (не меней за 7–9 гадзінаў).

У рацыёне варта адмовіцца ад вострай, салёнай, цяжкай і шкоднай ежы, есці больш гародніны і садавіны. Акрамя гэтага – ужываць дастатковую колькасць вады, піць зёлкавую гарбату і шпацыраваць на свежым паветры.

Людзям з хранічнымі захворваннямі рэкамендуецца больш адпачываць, не перанапружвацца, а пад рукамі трымаць неабходныя лекі.

Раней мы пісалі, што ў траўні навукоўцы прагназуюць пяць магнітных бураў, метэаадчувальным людзям далі рэкамендацыі, што рабіць падчас небяспечных выбліскаў на Сонца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках