19 красавiка 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыр «Белавія», праз якога самалёт пасадзілі ў Самары, сканаў

1
Пасажыр «Белавія», праз якога самалёт пасадзілі ў Самары, сканаў
ФОТА: ТАСС

Паведамляецца, што ён хварэў на невылечнае захворванне.

Памёр пасажыр самалёта «Белавія», які здзейсніў змушаную пасадку ў Самары, паведамляе прэс-служба Цэнтральнага міжрэгіянальнай следчай управы на транспарце Следчага камітэта РФ.

Паводле папярэдніх звестак, мужчыну 1958 года нараджэння стала дрэнна на борце самалёта, які выконваў рэйс В2740 «Баку-Менск», у сувязі з чым сёння а 07:15 боінг экстранна сеў у аэрапорце Курумоч. А 07:23 мужчына памёр. Паведамляецца, што ён хварэў на невылечнае захворванне.

Следчыя Цэнтральнага МСУТ СКР праводзяць праверку, высвятляюцца абставіны здарэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках