19 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскай Самары экстрана сеў самалёт «Белавія»

У расейскай Самары экстрана сеў самалёт «Белавія»

У чым прычына?

Раніцай 5 траўня ў самарскім аэрапорце Курумач здзейсніў экстраную пасадку самалёт авіякампаніі «Белавія», які рухаўся па маршруце Баку-Менск: экіпаж паведаміў аб надзвычайнай сітуацыі на борце, паведамляе «КП-Самара».

Самалёт «Белавія», рэйс Баку-Менск, праз дзве гадзіны пасля ўзлёту падаў сігнал надзвычайнай сітуацыі. У гэты час ён пралятаў над Самарскай вобласцю, таму вымушаную пасадку здзейсніў у Курумачы.

Як паведамілі афіцыйныя прадстаўнікі самарскага аэрапорта, самалёт з Баку экстрана сеў з-за дрэннага самаадчування аднаго з пасажыраў. Экіпаж прыняў пастанову тэрмінова садзіцца ў найбліжэйшым аэрапорце.

На зямлі самалёт ужо сустракалі рэанімацыйны аўтамабіль і карэта хуткай дапамогі. Паведамляецца, што зараз самарскія лекары змагаюцца за жыццё пасажыра рэйса Баку-Менск.

Пасля змушанай пасадкі рэйс B2740/J2 6740 адправіўся ў пункт прызначэння і ўжо прызямліўся ў Менску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках