20 красавiка 2024, Субота, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэал» падолеў «Манчэстэр Сіці» і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў

1
«Рэал» падолеў «Манчэстэр Сіці» і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў

Выніковы лік - 3:1.

Уночы на 5 траўня на стадыёне «Санцьяга Бернабеў» у рамках паўфінальнага матчу ў адказ Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона-2021/2022 «Рэал» прымаў «Манчэстэр Сіці». Гаспадары атрымалі перамогу - 3:1, паведамляе «Чэмпіянат».

Лік быў адкрыты ў другім тайме. На 73-й хвіліне вызначыўся напанік «гараджан» Рыяд Марэз, яму асіставаў Бернарду Сілва. На 90-й хвіліне забіў нападнік «Рэала» Радрыга, праз дзве хвіліны бразілец аформіў дубль.

На 93-й хвіліне абаронца «Сіці» Рубен Дыяш парушыў правілы ў сваёй штрафной з нападнікам «Рэала» Карымэ Бензема, пасля чаго арбітр паставіў пенальці. Да "лініі" падышоў француз і рэалізаваў 11-метровы.

Гульню абслугоўвала італьянская брыгада арбітраў, якую ўзначальваў Даніэле Арсата. Дапамагалі яму Чыра Карбонэ і Алесандра Джалаціні. Рэзервовы рэферы - Давідэ Маса.

Такім чынам, «Рэал» па суме двух матчаў (3:4; 3:1) выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе з «Ліверпулем».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках