18 красавiка 2024, Чацвер, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Пуцін і расейцы саступаюць у вайне ва Украіне?

9
Чаму Пуцін і расейцы саступаюць у вайне ва Украіне?

Украінскі палітык і гісторык мяркуе, што рэч ва ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Народны дэпутат, гісторык, экс-дырэктар Украінскага інстытута нацыянальнай памяці, баец тэрытарыяльнай абароны Уладзімір Вятровіч мяркуе, што цяпер расейскія акупанты (ды іхні дыктатар Пуцін) саступаюць у вайне ўкраінцам, узгадаваным і выпешчаным украінскай гуманітарнай культурай. Такую думку ён выказаў "Главред".

“Гуманітарная палітыка ва Украіне пасля Майдана была вельмі правільная. Дзякуючы ёй мы ўмацоўвалі сваю нацыянальную ідэнтычнасць. І гэта дае вынік, гэта тое, дзякуючы чаму ўкраінцы цяпер супраціўляюцца, шануюць створанае імі, шануюць сваю культуру і ахвочыя абараняць гэта нават са зброяй у руках. Цяпер Пуцін саступае ў вайне ўкраінскаму настаўніку гісторыі, украінскаму святару і ўкраінскаму дзеячу культуры”, ‒ сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках