24 красавiка 2024, Серада, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўдарыла па Харкаве адразу па прыездзе Зяленскага

15
Расея ўдарыла па Харкаве адразу па прыездзе Зяленскага

Акупанты абстралялі паўночную частку места.

У нядзелю, 29 траўня, расейскія войскі абстралялі адзін з раёнаў Харкава пасля таго, як стала вядома аб прыездзе ў места прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Акупанты абстралялі абшар паселішча Жукоўскага і паўночную частку Харкава. Пра гэта паведамляе "Суспільне".

У выніку абстрэлу пашкоджаны дамы, аўтамабілі, крамы і гаражы.

Мэр Харкава Ігар Церахаў у эфіры адзінага тэлемарафона пацвердзіў, што места было абстралянае.

"Харкаў не спыняюць абстрэльваць, і сёння мы таксама, на жаль, маем абстрэл адной з частак места Харкава", – заявіў мескі галава.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках