20 красавiка 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бітва за Данбас: украінскія байцы вядуць жорсткія баі

1
Бітва за Данбас: украінскія байцы вядуць жорсткія баі

Аперацыйныя весткі Генеральнага штаба УСУ.

На ўсходзе расейскія захопнікі спрабуюць атачыць Узброеныя сілы Украіны каля Лісічанска і Севераданецка.

Пра гэта гаворыцца ў аперацыйнай інфармацыі Генеральнага штаба УСУ на 18:00 у сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

Як адзначаецца ў вестках, вораг не спыняе вядзення наступальных дзеянняў ва Усходняй аперацыйнай зоне з мэтай усталявання поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай, Луганскай абласцей і блакавання марскіх камунікацый Украіны ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора.

"Акупанты вялі актыўныя баявыя дзеянні на Севераданецкім, Бахмуцкім і Курахаўскім кірунках. Асноўная мэта ворага - атачэнне нашых войскаў ля местаў Лісічанска, Севераданецка і блакаванне асноўных лагістычных шляхоў", - сказана ў вестках.

Пры гэтым вораг актыўна ўжывае авіяцыю, сілы і сродкі ракетных войскаў і артылерыі, радыёэлектроннай барацьбы. "З мэтай чарговых спроб фарсавання ракі Северскі Данец у пэўных мясцінах ажыццяўляе папаўненне запасаў боепрыпасаў і паліўна-аліўных матэрыялаў", – гаворыцца ў вестках.

У той жа час на Курахаўскім кірунку вораг ажыццяўляе агнявы абстрэл уздоўж лініі дакранання з ужываннем мінамётаў, рульнай артылерыі, рэактыўных сістэм залпавага агню, вайсковай і аперацыйна-тактычнай авіяцыі з мэтай знясілення нашага асабовага складу і разбурэння фартыфікацыйных збудаванняў.

Таксама на Севераданецкім кірунку з мэтай падтрымкі дзеянняў наземных падраздзяленняў вораг працягвае агнявы ўплыў на нашы войскі з ужываннем рульнай і рэактыўнай артылерыі. "Вораг нанёс авіяцыйны ўдар самалётамі аперацыйна-тактычнай авіяцыі каля паселішча Усцінаўкі. Спрабуе замацавацца на паўночна-ўсходніх ускраінах места Севераданецка, вёў штурмавыя дзеянні ў кірунку цэнтра места", - адзначаецца ў вестках.

Разам з тым, на Паўднёвабужскім кірунку вораг асноўныя намаганні засяроджвае на ўтрыманні занятых меж ды іх інжынерным абсталяванні.

На Крыварожскім кірунку акупанты ажыццяўлялі агнявы абстрэл нашых войскаў з мінамётаў, рэактыўнай і рульнай артылерыі ля населеных пунктаў Трудалюбаўкі, Малой Шасцярні, Дабранкі, Князеўкі, Токарава, Шырокага, Першамайскага, Новамікалаеўкі, Катлярова, Новагрыгораўкі, Таўрыйскага і Пасада-Пакроўскага.

Чытайце таксама:

Да таго ж, на Мікалаеўскім кірунку захопнікі ажыццяўляюць перасоўванне рэзэрваў для аднаўлення страчаных пазіцыі ля паселішчаў Андрэеўкі, Белагоркі і Белай Крыніцы. Каля Старой Багданаўкі вораг ужыў ударны БЛА.

Пры гэтым на Слабажанскім кірунку асноўныя намаганні вораг засяродзіў на ўтрыманні занятых пазіцый, а на Харкаўскім кірунку расейскія акупанты ўжылі для абстрэлаў рульную і рэактыўную артылерыю. Вялі паветраную выведку. Акрамя таго, нанеслі авіяцыйны ўдар па паселішчы Прудзянцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках