18 красавiка 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прыдумалі, як атрымліваць электрычнасць ад грыбоў

6
Навукоўцы прыдумалі, як атрымліваць электрычнасць ад грыбоў

Як гэта працуе?

Амерыканскія навукоўцы з Тэхналагічнага ўніверсітэта Стывенса прыдумалі, як атрымаць электрычнасць ад грыбоў. Для гэтага да капялюшыкаў шампіньёнаў прымацавалі калоніі цыянабактэрый, створаныя з дапамогай 3D-друку. Артыкул навукоўцаў 7 лістапада апублікаваў навуковы часопіс Nano Letters.

З дапамогай 3D-друку навукоўцы стварылі са шчыльна размешчаных калоній бактэрый спецыяльны матэрыял, які наносяць на грыб. Цыянабактэрыі перапрацоўваюць святло ў электрычнасць, а пасля яно паступае ад грыба праз праваднікі з графену.

Навукоўцы адзначылі, што царствы бактэрый і грыбоў "дэманструюць узаемны сімбіёз". Цыянабактэрыі не могуць доўга існаваць на штучных паверхнях, таму грыб з ягоным пажыўным і вільготным асяроддзем падыходзіць як месца для іхняга жыцця. На капялюшыку шампіньёна бактэрыі пражылі на некалькі дзён даўжэй, чым у штучных умовах.

Паводле словаў даследнікаў, у "біянічных грыбоў" можа быць вялікі патэнцыял.

Хутка навукоўцы спадзяюцца здабываць з грыбоў дастаткова электрычнасці, каб запаліць святлодыёд. Даследаванне, на думку аўтараў, "пашырае навуковае разуменне шматмернай інтэграцыі паміж біялагічным мікрасветам і функцыянальнымі абіятычнымі нанаматэрыяламі".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках