19 красавiка 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горках 10-гадовы хлопчык на BMW збіў дзвюх пешаходак

22
У Горках 10-гадовы хлопчык на BMW збіў дзвюх пешаходак

78-гадовая і 56-гадовая жанчыны шпіталізаваныя з траўмамі.

Днём у нядзелю, 29 траўня, у Горках здарылася аварыя, у якой пацярпелі дзве жанчыны-пешаходкі. За рулём машыны было малалетняе дзіця, паведамляе прэс-служба МУС.

Усё адбылося блізу 14.20 на вуліцы Гагарына. Паводле інфармацыі міліцыі, бацькі пакінулі ля дарогі свой заведзены BMW адкрытым і без нагляду. Іхні 10-гадовы сын сеў у машыну, пачаў рух па вуліцы і збіў дзвюх мясцовых жыхарак, якія ішлі па дарозе.

78-гадовая і 56-гадовая жанчыны шпіталізаваныя з траўмамі. Паводле факту ДТЗ праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках