26 красавiка 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«РФ спыніць існаванне, а Пуцін некуды знікне»

8
«РФ спыніць існаванне, а Пуцін некуды знікне»

Першым можа аддзяліцца Далёкі Усход.

Уведзеныя Захадам эканамічныя санкцыі супраць Расеі праз тое, што развязала вайну ва Украіне, могуць прывесці да распаду РФ. Расейскія рэгіёны, багатыя на прыродныя рэсурсы, могуць адмовіцца "карміць Маскву".

Такое меркаванне выказаў расейскі апазіцыянер, кіраўнік Фонду "Стоп Інфарм Тэрор Расеі" Герман Абухоў, піша "Обозреватель".

Ён мяркуе, што Уладзімір Пуцін можа застацца не толькі без прэзідэнцкага крэсла, але і без краіны.

"РФ спыніць існаванне, а Пуцін некуды знікне. Цяпер эканоміка Расеі коціцца ўніз, без святла ў канцы тунэля, таму што' рабіць правінцыям, якіх будзе даіць Масква, незразумела", – адзначае расейскі апазіцыянер.

Ён перакананы, што першым можа адлучыцца Далёкі Усход, дзе яшчэ да распаду СССР былі супраць вяршэнства Масквы. Паўночны ўсход Расеі можа "ўцячы ў Еўропу", а багатая на дыяменты Якуція можа абвясціць пра сваю незалежнасць.

"Далёкі Усход можа сказаць: Навошта мне вас карміць? У нас крабы, лес, рыба, мы абыдземся без вас. Будзе ў нас свая ДНР – Далёкаўсходняя народная рэспубліка", – заўважыў ён.

Да гэтага часу цэнтральныя ўлады могуць ужо не мець сілаў, каб заціскаць пратэсты і ўціхамірыць незадаволеных, мяркуе Герман Абухоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках