24 красавiка 2024, Серада, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна краіна спрашчае візавы рэжым для беларусаў

24
Яшчэ адна краіна спрашчае візавы рэжым для беларусаў

Пячатку ў пашпарт можна будзе атрымаць пасля прыбыцця.

Грамадзяне Беларусі з 30 траўня змогуць уехаць на тэрыторыю Інданэзіі з спрошчанымі візавымі правіламі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-рэліз турыстычнага офіса Інданэзіі ў Расеі.

Беларусь унесеная ў пашыраны спіс з 72 краінаў, грамадзяне якіх маюць магчымасць афармляць візу пасля прыбыцця. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства юстыцыі і правоў чалавека Інданэзіі 27 траўня 2022 года. Акрамя Беларусі ў спіс былі дададзеныя Бахрэйн, Боснія і Герцагавіна, Егіпет, Іярданія, Кувейт, Марока, Аман, Перу, Расея, Сербія і Украіна.

Віза пасля прыбыцця (VOA, ці Visa on arrival) будзе афармляцца на 30 каляндарных дзён з магчымасцю аднаразовага падаўжэння яшчэ на 30 дзён. Першапачатковы кошт складае 35 даляраў.

Каб унікнуць каранціну, неабходна мець COVID-сертыфікат пра вакцынацыю (падыдзе нават "Спадарожнік V") для дарослых. Таксама пры сабе павінен быць замежны пашпарт з тэрмінам дзеяння не менш за шэсць месяцаў на момант уезду, медыцынская страхоўка на 25 тысячаў даляраў і квіток для выезду з Інданэзіі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках