25 красавiка 2024, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы з перадавой расказалі, як праходзяць баі на Данбасе

6
Украінскія байцы з перадавой расказалі, як праходзяць баі на Данбасе

УСУ паспяхова трымаюць абарону.

Інтэнсіўныя атакі з ужываннем тэхнікі, абстрэлы і спробы ўсяляк прарваць абарону – вось з чым сутыкаюцца ўкраінскія абаронцы на перадавой у Луганскай і Данецкай абласцях. Як праходзяць баі на Данбасе, расказалі ваяры 25-й асобнай паветрана-дэсантнай Січаслаўскай брыгады, піша unian.net.

Аповед салдатаў апублікаваў прэс-цэнтр Генштаба УСУ на сваёй афіцыйнай старонцы на Facebook.

"На маім кірунку былі два штурмы, дзе спрабавалі прарваць нас, але поспеху не было. На нашым кірунку быў спалены танк, БРДМ (браняваная разведвальна-дазорная машына). БМП ворага працавала "трыццаткай", але мы змаглі знішчыць з РПГ-7Д адзін танчык – падбіць, разабраць яго, а сусед яго ўжо дабіў", – заявіў адзін з байцоў.

Паводле словаў таго ж салдата, увесь асабовы склад 25-й брыгады матываваны. Усе разумеюць, супраць каго і за што ваююць.

"І самае галоўнае, у нас ёсць чым ваяваць – замежнага ўзбраення хапае. Javelin, NLAW, Matador – усяго хапае", – прадоўжыў воін.

Іншы малады баец расказаў пра аперацыю, якую правяла 25-я брыгада: "Заехалі мы ім у тыл на станцыю Новабахмутаўка. Кацапы нават не чакалі, што мы будзем на штурме там. Яны пілі каву і палілі цыгарэты ў сябе там на КПП. Усё было добра: мы ўжо дайшлі да 5-павярховага будынка, потым дайшлі да машынаў – БМП, БМД, танк там быў. Праз 30 хвілінаў пасля таго, як мы зайшлі, пачалі па чыгунцы біць "Грады", мінамёты – усё, што ў іх было, нас накрывала", – расказаў салдат.

Далей ён паведаміў, што ў тым баі атрымаў раненне. Калі завёўся варожы танк, баец кінуў дзве гранаты – адну перакінуў цераз тэхніку праз хваляванне, а другую закінуў проста ў люк. Акупанты залезлі ўсярэдзіну, але люк зачыніць не паспелі. Салдату давялося дзейнічаць хутка, бо ў той момант ужо два танкі рухаліся ў бок ваяроў 25-й брыгады.

Падраздзяленне пачало адыходзіць і нарвалася на засаду. У акопе каля плоту схаваліся рашысты і стрэлілі байцу, які вядзе аповед на відэа, у спіну. Воін упаў і ўспомніў, што ў запасе мае гранату. Салдат планаваў падціснуць яе пад сябе, калі акупанты пойдуць дабіваць яго, і падарвацца. Аднак праціўнікі і далей сядзелі ў акопе, таму смелы баец кінуў гранату ў іх напрамку. Праз некалькі імгненняў ён пачуў, як ворагі паведамлялі праз рацыю пра раненні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках