29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Запарожжа спецназ СБУ адным ударам знішчыў некалькі дзясяткаў акупантаў

8
Пад Запарожжа спецназ СБУ адным ударам знішчыў некалькі дзясяткаў акупантаў

Расейскіх жаўнераў, якія сабраліся каля БТР, атакавалі з беспілотнікаў.

У Запароскай вобласці байцы ўкраінскага спецназа СБУ знішчылі адразу 82 акупанты. Дзясяткі расейскіх жаўнераў, якія сабраліся каля БТР, былі забіты адным ударам з беспілотніка.

Пра гэта паведамляе дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка.

«Філігранна дакладная праца спецназа 15 Галоўнага Упраўлення ДВКР СБУ. Прыляцелі, убачылі і разбамбілі БТР - 82 оркі», - гаворыцца ў паведамленні.

Герашчанка палічыў, што калі б у УСУ было 300 такіх добра навучаных экіпажаў баявых беспілотнікаў, як у 15 ДВКР СБУ і раз хаця б у 3 дні такі экіпаж знішчаў хаця б адну адзінку бронетэхнікі праціўніка, то за месяц удалося б знішчыць 3 тысячы расейскай тэхнікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках