24 красавiка 2024, Серада, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на чвэрць скараціла ўвоз арахісу ў краіну

3
Беларусь на чвэрць скараціла ўвоз арахісу ў краіну

Грошай на імпарт у ранейшых аб'ёмах ужо не стае?

У першым квартале сёлета Беларусь скараціла імпарт арахісу на 25,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года, піша газета «Белорусы и рынок».

У студзені-сакавіку 2022 года Беларусь увезла на сваю тэрыторыю 722 тоны арахісу. За імпарт краіна заплаціла 1093,8 тысячы даляраў. Год таму аб'ёмы закупак былі большыя — 967 тон (1 356,4 тысячы даляраў).

Імпарт у першым квартале 2022 года быў завязаны на Бразілію, Аргентыну і Расею. Апроч гэтых краін, арахіс увозіўся з Узбекістана, Індыі і Турцыі.

У 2021 годзе арахіс таксама завозілі ў краіну з В'етнама і Кітая, але ў студзені-сакавіку гэтага года імпарт адтуль не вёўся.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках