20 красавiка 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Лаўроў амаль пахіснуў пастаўкі ўзбраення УСУ, але Пуцін усё сапсаваў

11
Экспэрт: Лаўроў амаль пахіснуў пастаўкі ўзбраення УСУ, але Пуцін усё сапсаваў

Расейская дыпламатыя пайшла ў след за крэйсерам «Масква».

Расейская дыпламатыя на мінулым і пазамінулым тыдні дасягнула значных поспехаў у харчовым шантажы Захаду, спрабавала пахіснуць пастаўкі новага ўзбраення, унесці раскол у пытанні санкцый і падштурхнуць Украіну да нявыгадных перамоў.

Аднак усе гэтыя крокі завяршыліся поўным правалам для Крамля. Ракеты мы атрымаем, а дэкларацыя саміту ЕЗ на наступным тыдні будзе дастаткова жорсткай, напісаў у Telegram дарадца кіраўніка МЗС Украіны Віктар Андрусіў.

Паводле інфармацыі Андрусіва, расейцы ў кулуарах патрабавалі спыніць пастаўкі новых ракет Украіне, тады яны выходзяць на межы Данбаса і разблакуюць парты для вывазу збожжа.

«Аднак, уся расейская дыпламатыя пайшла ў след за караблём па простай прычыне: Пуціна ўважаюць недамоваздольным. Фактычна, напаўшы на Украіну без усялякай прычыны (нават нейкі Глівіцэ - не прыдумалі) Пуцін паказаў, што можа перакрэсліць любыя дамоўленасці і дамовы. Таму, якія б прывабныя прапановы ні прыносіла ягоная дыпламатыя, няма адказу на пытанне: дзе гарантыі, што Крэмль нешта выканае», - уважае экспэрт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках