29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі з Кембрыджа: У Беларусі пераважаюць інтраверты

8
Аналітыкі з Кембрыджа: У Беларусі пераважаюць інтраверты

Аналагічнае размеркаванне характараў уласціва большасці краін Паўночна-Усходняй Еўропы.

У Беларусі жыве больш інтравертаў, чым экстравертаў. Аналагічнае размеркаванне характараў уласціва большасці краін Паўночна-Усходняй Еўропы.

Экстраверт - гэта тып асобы, накіраваны на ўзаемадзеянне з навакольным светам. У адрозненне ад інтраверта ён не можа доўга ўседзець на адным месцы, яму не цікавыя самааналіз і педантычны разбор палётаў. Для інтравертаў, наадварот, уласцівы ўплыў парасімпатычнай нервовай сістэмы, якая абумоўлівае спакой. Яны не любяць шуму, адцягненняў, вялікай колькасці людзей.

Каманда праекта NERIS Analytics з Кембрыджа (Вялікабрытанія) сабрала звесткі пра інтравертаў і экстравертаў у Еўропе, на аснове якіх vividmaps.com склаў адпаведную мапу.

Як адзначаюць даследнікі, насамрэч нашы характарыстыкі нашмат больш складаныя, чым бінарныя адрозненні паміж інтравертамі і экстравертамі. Ёсць спектр. Многія людзі не лічаць сябе прыналежнымі да нейкай адной асобнай катэгорыі.

Напрыклад, выкажам здагадку, што вы інтраверт-экстраверт. Вам можа здавацца, што вы перш за ўсё інтраверт, але вы не заўсёды аддаеце перавагу быць ізаляваным ці ў невялікіх кампаніях, і вы можаце адчуць прыліў энэргіі, калі знаходзіцеся побач з патрэбнай масай у патрэбны час.

Амерыканскі псіхолаг Эдмунд Канклін таксама заявіў у 1923 годзе пра наяўнасць амбівертаў, уважаючы іх найбольш «нармальнымі» людзьмі, якія праяўляюць гнуткасць паміж двума крайнасцямі.

Але калі спрасціць, то быць экстравертам і інтравертам - усё роўна што патрапіць у адзін з двух кантэйнераў: вы б аддалі перавагу быць у цэнтры ўвагі або заставацца як мага далей ад грамадскай увагі? Вы б аддалі перавагу застацца дома ў пятніцу вечарам у піжаме ці пайсці ў бар з вялікай кампаніяй прыяцеляў?

Агулам, выяўляецца, што крыху менш за палову насельніцтва свету (амаль 44%) з'яўляюцца інтравертамі. Разам з тым у Еўропе шмат дзяржаў, у якіх пераважаюць інтраверты. Самая інтравертная краіна ў Еўропе - Літва, а самая экстравертная - Албанія.

У Беларусі, паводле звестак NERIS Analytics, інтравертаў 52,8%, а экстравертаў - 47,2%. З краін-суседзяў ва ўсіх, акрамя Украіны, таксама пераважаюць інтраверты.

У цэлым жыхары Паўночна-Усходняй Еўропы больш схільныя да інтраверсіі, а жыхары Паўднёва-Усходняй Еўропы - да экстраверсіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках