25 красавiка 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутныя гаўбіцы FH70 для УСУ ад Італіі: у чым перавага гэтай зброі

4
Магутныя гаўбіцы FH70 для УСУ ад Італіі: у чым перавага гэтай зброі

Украіна атрымала артылерыйскую сістэму, якая мае даволі цікавую асаблівасць.

Узброеныя Сілы Украіны ўзмацніліся яшчэ адной 155-мм артылерыйскай сістэмай. Пасля амерыканскіх M777 і французскіх CAESAR, нашы байцы ўжо пусцілі ў справу FH70 ад Італіі. Прынамсі, менавіта афіцыйны Рым у сярэдзіне траўня анансаваў перадачу менавіта гэтых артылерыйскіх сістэм, піша УНИАН.

Магчымасці FH70

FH70 – гэта 155-мм гаўбіца з даўжынёй ствала ў 39 калібраў і клінавым затворам. Менавіта ад гэтых параметраў залежыць далёкасць стральбы гэтай гарматы, якая складае 24,7 км звычайным набоем і да 30 км актыўна-рэактыўным набоем. Гэта значыць па максімальных дыстанцыях агню яна ідэнтычная амерыканскай M777.

Але з істотнай розніцай: калі амерыканская гаўбіца важыць 4,2 тоны, то FH70 - да 9,6 тоны. Але такая вага тлумачыцца тым, што FH70 была распрацаваная ў 70-х гадах. Дарэчы, стваралі яе адначасова Вялікабрытанія, Нямеччына і Італія, але з усіх краін распрацоўшчыкаў толькі ў Італіі яна па-ранейшаму захоўваецца на ўзбраенні.

Пры стварэнні гэтай гаўбіцы адной з задач было павышэнне эфектыўнасці стральбы, для чаго зарадку трохі аўтаматызавалі шляхам усталявання загрузачнага латка, які пасылае набой у ствол самастойна. Але даслаць яго і закласці набой ўсё роўна неабходна рукамі.

Гэтая аўтаматызацыя дазваляе рабіць першыя тры стрэлы за 15 секунд, што з'яўляецца дастаткова высокім паказчыкам. Але дасягаецца гэта тым, што адзін набой ужо зараджаны, другі ўжо ў латку, а трэці на руках у вайскоўца. У далейшым тэмп стральбы стандартны для большасці 155-мм артылерыйскіх сістэм, якія буксуюцца - да 3 стрэлаў у хвіліну.

Асаблівасці FH70

Але без асаблівасцяў FH70 не абышлося, таму што яна належыць да даволі рэдкага класа самарухомых артылерыйскіх сістэм. Бо на лафеце таксама ўсталяваны рухавік з аб'ёмам 1,7 літра.

Гэты рухавік неабходны для сілкавання гідраўлічных сістэм, а што самае цікавае дазваляе гаўбіцы самастойна рухацца. Але на далёкасць не больш за 20 км і на хуткасці да 16 км/г.

Такое перасоўванне неабходна для таго, каб павялічыць манеўранасць на поле бою ва ўмовах контрбатарэйнай барацьбы. У той жа час, такая канцэпцыя была ў «трэндзе» як раз у 70-х гадах, але пасля саступіла канцэпцыі паўнавартасных колавых САУ.

Нягледзячы на ўзрост гарматы, яна яшчэ застаецца ў страі, акрамя Італіі - у Савудаўскай Арабіі, Японіі, Эстоніі, агулам, разам з Украінай, у дзевяці краінах.

Характарыстыкі FH70

Калібр: 155 мм

Даўжыня ствала: 39 калібраў

Маса: 9600 кг

Разлік: 8 чалавек

Далёкасць стральбы: 24,7 км (да 30 км - актыўна-рэактыўным набоем)

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках