20 красавiка 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражанне ЖКГ, нечаканкі ў падатках, новая база «дармаедаў»: Што чакае беларусаў з 1 чэрвеня

9
Падаражанне ЖКГ, нечаканкі ў падатках, новая база «дармаедаў»: Што чакае беларусаў з 1 чэрвеня

Галоўныя змены месяца, якія адаб'юцца на таўшчыні кішэняў у многіх.

З 1 чэрвеня вырастуць ільготныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады і некаторыя тарыфы на электраэнэргію. У наступным месяцы таксама ўвядуць адзіную форму апавяшчэння на выплату некаторых падаткаў. Да 1 чэрвеня трэба паспець заплаціць падатак на прыбытак. А ва ўчорашніх школьнікаў пройдуць выпускныя і цэнтралізаванае тэставанне, піша s13.ru.

Экзамены, выпускныя і цэнтралізаванае тэсціраванне

Наперадзе – гарачы месяц для любога абітурыента. У школах з 1 да 9 чэрвеня пройдуць выпускныя іспыты, потым – выпускныя вечары. Мінадукацыі рэкамендавала правесці іх 10 чэрвеня, падчас забароны продажу спіртнога.

А адразу пасля гэтага стартуе цэнтралізаванае тэставанне (калі што, на яго трэба запісацца не пазней за 1 чэрвеня). Расклад такі:

14 чэрвеня – беларуская мова;

16 і 17 чэрвеня – расейская мова;

19 чэрвеня – грамадазнаўства;

21 і 22 чэрвеня – матэматыка.

Біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя пачнуцца 24 чэрвеня і будуць праходзіць праз дзень. Не змаглі прайсці тэставанне з уважлівых прычынаў – не панікуйце, гэта можна будзе зрабіць у ліпені.

Падаражэюць жыллёва-камунальныя паслугі

У Беларусі з 1 чэрвеня перагледзяць тарыфы на некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі. Да прыкладу, з наступнага месяца падвысяць субсідавальныя тарыфы на цеплазабеспячэнне – ацяпленне і падагрэў вады. Яны павялічацца з 21,9245 рубля да 23,859 рубля за 1 Гкал. Рост – на 8,8%. Для параўнання: у чэрвені летась тарыфы на гэтыя паслугі падвышалі на 6,3%.

З 1 чэрвеня падвысяць некаторыя тарыфы на электраэнэргію. Гаворка пра тарыфы для абагравання жылля электрычнасцю – як прыватных дамоў, так і кватэраў у шматкватэрных жылых дамах.

З наступнага месяца ўвядуць змены ў аплаце за спажыты прыродны газ для ацяплення, на яго вызначаць адзіны кошт. Цяпер ён адрозніваецца ў перыядах – ацяпляльным і летнім. Размова ідзе пра спажыўцоў, у якіх устаноўленыя прыборы індывідуальнага ўліку выдаткаў газу.

Павінна запрацаваць адзіная база прышчэпленых ад каранавірусу

З 6 чэрвеня ў Беларусі павінна пачаць працаваць адзіная сістэма ўліку асобаў, вакцынаваных супраць COVID-19. Прынамсі такая інфармацыя змяшчаецца ў спецыяльнай пастанове.

Тэарэтычна ў ёй будуць змяшчацца асабістыя звесткі вакцынаванага (напрыклад, пашпартныя звесткі і нумар тэлефона), а таксама інфармацыя пра атрыманыя першую, другую і бустарную дозы вакцыны.

Падаражэюць цыгарэты

У Беларусі з 1 чэрвеня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў. На гэты раз павышэнне коштаў не закране большасць відаў тытунёвай прадукцыі.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 30 капеек павышае кошты цыгарэтаў Pall Mall Nano Silver – да 3,45 рубля. У ТАА "Тытунь-інвест" такі від цыгарэтаў падаражэе да таго ж узроўню, паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

Увядуць новаўвядзенне ў выплаце падаткаў на транспарт, нерухомасць і зямлю

З 1 чэрвеня ў Беларусі ўвядуць адзіную форму апавяшчэння на выплату некаторых падаткаў. Фізасобы будуць атрымліваць адзіную плацёжку на выплату некалькіх збораў – на транспарт, нерухомасць і зямлю. Пры гэтым у адзінай форме паведамлення будзе інфармацыя пра ўсе аб'екты падаткаабкладання канкрэтнага чалавека. Размова ў тым ліку пра ўсе аўтамабілі, кватэры, зямельныя надзелы канкрэтнага чалавека.

Паспець заплаціць падатак на прыбытак

Беларусам да 1 чэрвеня ўключна трэба заплаціць падатак за 2021 год. Калі не зрабіць гэтага своечасова, дык пагражае штраф.

Калі чалавек падаў дэкларацыю, але не заплаціў ці пералічыў не поўную суму, яму пагражае штраф. Калі гэта было зроблена праз неасцярожнасць, пры гэтым нявыплачаны або недаплачаны падатак перавышае адну базавую велічыню (32 рублі), то прадугледжаны штраф. Ён складае 15% ад нявыплачанага падатку, але не менш за 0,5 базавай велічыні (16 рублёў).

Сезонныя абмежаванні для рыбакоў і грыбнікоў

Рыбакі нарэшце могуць уздыхнуць з палёгкай: большасць традыцыйных забаронаў і абмежаванняў з чэрвеня знімуць. Але некаторыя застануцца. Напрыклад, ажно да сакавіка 2023 года на адрэзку ракі Нёман (ад месца ўпадзення безназоўнага ручая ў раку Нёман на адлегласці 1700 м да каўша водазабору "Гродна Азот" каля вёскі Пагараны) лавіць рыбу можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам са штучнай вабай, з адным адзінарным, або падвойным, або патройным кручком.

Таксама ёсць часовыя забароны на вылаў пэўнай рыбы. Улетку будзе дзейнічаць забарона толькі на лоўлю сома. Калі збіраецеся на рыбалку, пазнаёмцеся з усім спісам абмежаванняў.

Абновяць базу "дармаедаў"

Цяпер улады актуалізуюць базу звестак працаздольных грамадзянаў, не занятых у эканоміцы. Праз гэта да 1 чэрвеня на Адзіным партале электронных паслуг недаступная паслуга паказвання звестак пра аднясенне працаздольнага грамадзяніна да незанятых у эканоміцы.

Нагадаем, "дармаеды" паводле поўных тарыфаў аплачваюць газ, ацяпленне і гарачую ваду.

Спісы не занятых у эканоміцы абнаўляюць штоквартальна. Дакументы, якія пацвярджаюць працу або навучанне за мяжой, трэба падаць у камісію каардынацыі працы спрыяння занятасці да 21 кастрычніка, 21 студзеня, 21 красавіка і 21 ліпеня адпаведна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках