19 красавiка 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі генерал назваў умовы перамогі ў вайне супраць РФ

6
Украінскі генерал назваў умовы перамогі ў вайне супраць РФ

Украіна верне свае тэрыторыі, а можа, нават і болей.

Тое, што Расея зазнае паразу ва Украіне, абсалютна няма ніякага сумневу. Але вайна будзе доўгатэрміновая, няпростая, крывавая.

Пра гэта ў каментары obozrevatel.com на ўмовах ананімнасці заявіў украінскі генерал.

«Тое, што Расея не пераможа, - гэта адназначна. Таму што на нашым баку 43 дзяржавы, а супраць нас - адна Расея. Але калі гэта будзе? Убачым. Нам трэба наладжвацца на вялікую барацьбу. Але калі не будзе здрады, Украіна выйграе і верне свае тэрыторыі, а можа, нават і больш», - падкрэсліў вайсковец.

З ягоных слоў, вельмі важна, каб кіраўніцтва Украіны не ішло ні на якія саступкі агрэсару ў кантэксце тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту краіны дзеля «захавання твару» Пуціна.

«Гэта будзе няправільна. Нельга даваць нягодніку, забойцу, гвалтаўніку магчымасць «захаваць твар», пра што гаварылі з самага пачатку і нашы аналітыкі, а нядаўна і Макрон (прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон - рэд.). У гэтым сэнсе я абсалютна падтрымліваю прэзідэнта ( Уладзіміра Зяленскага - рэд.) у яго ацэнцы, што гэтая заява дыскрэдытуе Украіну і тых ахвяр, якія ў нас ужо ёсць», - адзначыў генерал.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках