19 красавiка 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія сілавікі заняліся замежнымі рахункамі Чубайса

18
Расейскія сілавікі заняліся замежнымі рахункамі Чубайса

Апытваюцца «сведкі» з атачэння экс-кіраўніка «Роснано».

Сілавікі правераць інфармацыю аб схаваных у банках Еўропы рахунках былога кіраўніка «Роснано» Анатоля Чубайса, піша ТАСС са спасылкай на ананімныя крыніцы. Выданне сцвярджае, што апытваюцца «сведкі з атачэння Чубайса».

Праз месяц пасля нападу Расеі на Украіну, Чубайс пакінуў пасаду спецпрадстаўніка прэзідэнта ў пытаннях устойлівага развіцця і з'ехаў з Расеі. У Крамлі сказалі, што Чубайс звольніўся на ўласнае жаданне і гэта ягоная «асабістая справа».

Але ў сярэдзіне красавіка цяперашні кіраўнік «Роснано» Сяргей Кулікоў раптам папрасіў генпракуратуру праверыць працу кампаніі за 2010-2020 гады – за перыяд, калі дзяржкарпарацыю ўзначальваў Чубайс.

Чубайс - адзін з ідэолагаў і кіраўнікоў эканамічных рэформаў у Расеі ў 1990-2000-х гадах, якія засталіся ў пуцінскім урадзе і падтрымлівалі цесныя сувязі з заходнімі чыноўнікамі.

Пры Пуціне займаў кіруючыя пасады ў буйных дзяржаўных кампаніях – спачатку ў РАТ «ЕЭС России», а затым у «Роснано». У снежні 2020 года Пуцін прызначыў Чубайса сваім спецпрадстаўніком у сувязях з міжнароднымі арганізацыямі для дасягнення ўстойлівага развіцця.

Крыніцы Bloomberg сцвярджаюць, што ад'езд Чубайса звязаны з ягонай пазіцыяй па Украіне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках