25 красавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што за якую цану на базарах у рэгіёнах?

Што за якую цану на базарах у рэгіёнах?

Прадаўцы скардзяцца на ўраджай праз надвор'е.

Пачынаецца сэзон вітамінізацыі, калі гаспадары збіраюць першую зеляніну на сваіх дзялянках, дый прывазныя ягады, гародніна і садавіна становяцца больш даступнымі што да цаны. "Вечерній Бобруйск" даведаўся, якія вітаміны прапануюць на цэнтральным базары Бабруйска і за якую цану (цэны актуальныя на 27 траўня).

Прадаўцоў з зялёнай цыбулькай, пятрушкай, кропам і ліставой салатай, вырашчанымі на ўласных падворках, пад купалам базара даволі шмат. Праўда, пакуль увесь гэты ўраджай збіраюць толькі ў цяпліцах.

Бабруйка Ганна прадае зялёную цыбулю за цану 12 рублёў за кіло, лісце салаты - за два рублі за жмуток, кроп і пятрушку - за рубель за жмуток, шчаўе лугавое каштуе рубель за пакунак сярэдняга памеру.

- Сёлета надвор'е не самае спрыяльнае, - кажа жанчына. – У нас на агародзе доўга стаяла вада. Балазе, што я ўзняла вышэй цяпліцы, абагравала іх цэлую зіму, каб не замярзала зямля, дык у мяне ўраджай у іх неблагі. На дварэ цыбуля яшчэ толькі праткнулася, хоць у найлепшыя гады ў гэты час ужо рвалі цыбулю на дварэ. Напэўна, дзеля халоднай вясны ўраджай усяго сёлета будзе не вельмі добрым.

Побач Віктар Наважылаў з Клічаўскага раёна прадае расаду памідораў за 5 рублёў за дзясятак. Спадар кажа, што вырашчаная расада з дарагога галандскага насення, а прадае яе ўпершыню і выпадкова. Ад моцнага ветру ўпала цяпліца, і давялося расаду несці на базар, каб не знікала.

У Тамары Еўстратчык з вёскі Савічы на прылаўку хатнія спецыі, гародніна і бабовыя. Шклянку фасолі яна прапануе за 2.50, насенне каляндры, кмену і кропу - за 1.50 за шклянку, буракі - за 1.50 за кіло, зялёную цыбулю - за 12 рублёў за кіло. Спадарыня таксама наракае на надвор'е сёлета: занадта вільготная глеба, начныя тэмпературы нізкія, моцныя халодныя вятры ўдзень - усё гэта не дае зямлі прагрэцца, што ўплывае на ўсходжасць.

Бабруйка Тамара Кіпель вырошчвае ўраджай у невялікіх цяпліцах. Радыску прадае за 1.50 за жмуток, расаду капусты - за 1.50, зялёную цыбулю - за 1.50 за жмуток. А яшчэ чарэмшыну - па 1.50 за жмуток.

Ужо з'явілася свежыя трускаўкі, пакуль прывазная. Прапануюць яе коштам ад 9 да 17 рублёў за кілаграм, сустракаецца і за 25. Чарэшня (Узбекістан) - па 25 рублёў.

Кошты на Бабруйскім базары:

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках