25 красавiка 2024, Чацвер, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жодзіне гульня чарговага тура футбольнага чэмпіянату Беларусі закончылася скандалам

У Жодзіне гульня чарговага тура футбольнага чэмпіянату Беларусі закончылася скандалам

Заўзятар «некалькі разоў штурхнуў у грудзі» галоўнага суддзю.

У Жодзіне гульня чарговага туру футбольнага чэмпіянату Беларусі закончылася скандалам, паведамляе «Прессбол». Пасля матчу паміж камандамі «Тарпеда-БелАЗ» і менскім «Дынамам» заўзятар атакаваў галоўнага суддзю Сяргея Краснікава.

- Пасля фактычнага заканчэння матчу на футбольнае поле выбег заўзятар, які накіраваўся да судзейскай брыгады. Пхнуў некалькі разоў у грудзі галоўнага арбітра, пасля чаго яго адцягнуў стуард. Далей ужо на бегавой дарожцы ён жа яшчэ раз накіраваўся да судзейскай брыгады і зноў некалькі разоў ткнуў рукой у плячо, - запісана ў пратаколе матчу.

Гульня адбылася падчас 10-га тура чэмпіянату Беларусі. "Тарпеда" двойчы вяло ў ліку (2:1, 3:2), але ў выніку саступіла "Дынаму" — 3:4.

У турніры пакуль лідэруе барысаўскі БАТЭ, які набраў 23 балы пасля 9 матчаў. "Дынама" ідзе на другім месцы (21 бал, 10 гульняў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках