26 красавiка 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЕФА будзе разводзіць каманды з Беларусі і Украіны ва ўсіх турнірах

9
УЕФА будзе разводзіць каманды з Беларусі і Украіны ва ўсіх турнірах

Пастанова пачынае дзеянне неадкладна.

УЕФА пастанавіла разводзіць беларускія і ўкраінскія каманды ў турнірах, якія праходзяць пад эгідай арганізацыі.

«Выканальны камітэт УЕФА сёння прыняў пастанову не дапусціць, каб каманды з Беларусі і Украіны гулялі адна з адной у любых будучых турнірах УЕФА. Пастанова пачынае дзеянне неадкладна і будзе дзейнічаць і да наступнага апавяшчэння», – гаворыцца на сайце арганізацыі.

Такая пастанова тлумачыцца жаданнем захаваць бяспеку гульцоў і афіцыйных асобаў ва ўмовах вайны ва Украіне. Выканкам УЕФА заяўляе, што з развіццём сітуацыі будзе прымаць далейшыя пастановы.

У сакавіку УЕФА у адказ на суўдзел Беларусі ў расейскай агрэсіі ўжо забараніла праводзіць турніры на тэрыторыі нашай краіны. Беларускія зборныя і клубы павінны праводзіць хатнія паядынкі на нейтральных палях без гледачоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках