29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына падпісала мемарандум аб куплі звадкаванага газу з ЗША

8
Нямеччына падпісала мемарандум аб куплі звадкаванага газу з ЗША

Такі крок дазволіць знізіць залежнасць Нямеччыны ад газу з РФ.

Звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) са Злучаных Штатаў наўзамен расейскаму блакітнаму паліву будзе купляць нямецкі энэргетычны канцэрн RWE.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт кампаніі.

RWE падпісала мемарандум аб намерах купляць звадкаваны газ на амэрыканскім тэрмінале Port Arthur LNG. Такі крок дазволіць знізіць залежнасць Нямеччыны ад газу з РФ.

Энэргаканцэрн запланаваў штогод купляць 2,25 млн тон ЗПГ у амэрыканскай кампаніі Sempra Infrastructure. Менавіта яна будзе будаваць тэрмінал Port Arthur LNG у Мэксіканскай затоцы. Адтуль Нямеччына будзе забіраць газ для паставак у краіны Еўропы.

Кампаніі дамовіліся падоўжыць перамовы, каб падпісаць 15-гадовы кантракт. Аднак тэрміны рэалізацыі пакуль застаюцца невядомымі. Port Arthur LNG яшчэ не пачалі будаваць, ссоўваючы некалькі разоў старт праекту.

Раней нямецкі ўрад даручыў RWE паклапаціцца аб пастаўках ЗПГ у наступную зіму. Энэргетычная кампанія ўжо зафрахтавала два плывучыя тэрміналы магутнасцю 10-14 млрд кубамэтраў і будзе пастаўляць паліва з альтэрнатыўных крыніц замест РФ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках