28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Віннічыне 90-гадовы сын «ворага народа» дапамагае УСУ, каб не ўбачыць акупантаў у сваім сяле

9
На Віннічыне 90-гадовы сын «ворага народа» дапамагае УСУ, каб не ўбачыць акупантаў у сваім сяле

У яго цяпер на перадавой лініі двое ўнукаў.

Век валанцёрству не перашкода: гэта даводзіць 90-гадовы Сяргей Вазнюк з Вінніччыны, які перажыў два Галадаморы, Другую сусветную і высылку бацькі. Ягамосць спрытна і хутка пляце маскавальныя сеткі ды адразу перадае байцам на перадавую лінію. Самастойна сплёў больш за сотню адзінак камуфляжных сетак. І гэта не адзінае, чым валанцёр-доўгажыхар дапамагае нашым вайскоўцам.

Як гаворыцца ў сюжэце ТСН, мужчына дапамагае байцам яшчэ з 2014-га.

"Гэта 39-я сетка ад вясны, як пачалася эпідэмія. А так больш за сто сетак, калі разам браць, што я звязаў", - кажа Вазнюк.

Кожная сетка даўжынёй больш за 4 мэтры і 2 ўшыркі. Каб сплесці адну, Вазнюк працуе амаль 24 гадзіны пяць дзён.

"Удзень рэжу, увечары шарэе, іду ў дом, да 12 гадзін я рэжу, ну некалькі гадзін адпачываю, таму што ўпоперак", - кажа валанцёр.

Матэрыяламі забяспечваюць іншыя валанцёры. Васіль Візка прывозіць шматкі камуфляжу, якія забірае са швейнай фабрыкі.

"Ён жыць не дае, калі ў яго заканчваюцца матэрыялы, ён можа затэлефанаваць, калі захоча. Ён вельмі злуецца, калі я прывёз не на часе і ў яго прастой. Прастаяў гадзіну там або паўтары, і ён дае мне чосу", - апавядае Кізка.

Валанцёры таксама адпраўляюць гатовыя сеткі на перадавую лінію. Дзед Сяргей мае падзякі ад шматлікіх батальёнаў, якім ён рабіў ахову. А яшчэ за прысмакі, бо пенсіянер перадае на фронт усе свае кансэрвы: канфіцюр, джэмы і лясныя грыбы - нарыхтоўвае байцам кожны сэзон. Клапоціцца аб абаронцах, бо і ў яго цяпер на перадавой лініі двое ўнукаў.

"Яму не трэба ніякай фотасправаздачы, відэа. Ён кажа, Бог усё бачыць, мы працуем для Украіны", - расказваюць пра мужчыну валанцёры.

Сябе ж Вазнюк уважае за сапраўднага бандэраўца. Сын "ворага народа" ведае цану волі яшчэ з дзяцінства. Ягонага бацьку, звычайнага селяніна, савецкая ўлада ў 1939 годзе пасадзіла на Калыму.

"Вораг народа", КРД, 58 артыкул, контррэвалюцыйная дзейнасць. Дзецям мазалі хлеб маслам і павідлам, на перапынку давалі, а мне не давалі, бо я сын ворага народа”, - расказвае Вазнюк.

Ягонае сяло знаходзіцца на мяжы з Прыднястроўем, і больш за ўсё паджылы валанцёр баіцца ўбачыць рашыстаў у сябе дома. Таму, кажа, будзе дапамагаць украінскаму войску, колькі стане змогі.

"Расея сама не ведае, што ёй трэба. Чаго ён напаў? Бо мазгоў ён не мае. Яны без Украіны ўсё адно, што плуг без каня", - перакананы дзядуля.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках