29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google навучыла нейрасетку генераваць карцінкі па тэкставым апісанні

6
Google навучыла нейрасетку генераваць карцінкі па тэкставым апісанні

Вынік і праўда ўражальны.

Тэхнагігант Google прадэманстраваў уласную нейрасетку Imagen, здольную генераваць малюнкі па тэкставым апісанні. Яна з'яўляецца аналагам нейрасеткі DALL-E 2 OpenAI, але з акцэнтам на фотарэалізме, паведамляе УНІАН.

Кампанія паказала прынцып працы алгарытмаў на прыкладзе мноства пацешных запытаў і запусціла тэставае тэхнадэма сэрвісу на сваім сайце.

У тэксце даследавання адзначаецца, што працуе яна па метадзе дыфузіі, павялічваючы і дапрацоўваючы накід па тэксце датуль, пакуль ШІ не вызначыць, што не можа зрабіць яго яшчэ больш падобным на зададзеныя параметры.

У Google сцвярджаюць, што створаная іх камандай нейрасетка генеруе малюнкі па тэкставым апісанні з «нябачаным фотарэалізмам». І самі ж параўноўваюць яе з DALL-E 2, сцвярджаючы, што іх нейрасетка перамагае ў тэстах як па дакладнасці, так і па праўдападобнасці.

"Влюбленные роботы ужинают на фоне Эйфелевой башни"
"Медвежонок Тедди плавает в бассейне"
"Собака смотрит в зеркало и видит кошку"
"Милый корги в домике из суши"
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках