28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заехалі туды - а яны без бронекамізэлек пайшлі ў краму піва набываць»

3
«Заехалі туды - а яны без бронекамізэлек пайшлі ў краму піва набываць»

Акупанты шакаваныя пастаўкамі зброі Украіне і ўзроўнем падрыхтоўкі сваіх войскаў.

Відавочна, ні ўлады Расеі, ні яе вайскоўцы не чакалі, што ўвесь свет будзе падтрымліваць Украіну і пастаўляць столькі зброі.

У якасці доваду - чарговы перахоп размоваў акупантаў, апублікаваны СБУ. Захопнікі робяць з гэтага выснову, што «ўвесь свет супраць РФ».

«Амерыканцы прыцягнулі падмацаванне ім, зброю. Там Амерыка і ўвесь свет! Усе супраць Расеі», – кажа адзін акупант іншаму.

У супрацьвагу гэтаму расейскае войска не мае нават нармальных бронекамізэлек, а ва «ўкраінскую мясарубку» кідаюць маладняк.

Так, пуцінскі вайсковы перадае размову з калегам, які займаецца папаўненнем для іх войска. Маладняк, кажа, дал...бы едуць. Заехалі туды, а яны без бронікамізэлек, без нічога. Пайшлі ў краму піва купляць...» – скардзіцца рашыст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках