29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спачатку казалі пра часавае прыпыненне працы, а потым усім прапанавалі звольніцца»

1
«Спачатку казалі пра часавае прыпыненне працы, а потым усім прапанавалі звольніцца»
Фота: Gazetaby.com

Што адбываецца ў беларускай сетцы крамаў Jysk?

Прайшло больш за месяц, як сетка крамаў Jysk прыпыніла працу на нявызначаны тэрмін. «Наша Ніва» пацікавілася, што цяпер з супрацоўнікамі і ці абмяркоўваецца магчымае адкрыццё.

У адной з крамаў распавядаюць, што пра часавае прыпыненне працы з 18 красавіка ім паведамілі загадзя, паабяцаўшы, што, прынамсі, за травень усе атрымаюць заробак цалкам.

«Бліжэй да закрыцця планы змяніліся. Спачатку нам сталі казаць, што перавядуць на 0,25 стаўкі, што звальняць не будуць, а будзем нечага чакаць. Потым і гэта ўсё памянялася.

Крамы прыпынілі працу, прыехаў дырэктар і прапанаваў усім звольніцца на дамову бакоў. Нам казалі: «Ну што толку вам сядзець? Мы вас усіх перавядзем на 0,25 стаўкі, але які сэнс сядзець і чакаць, невядома чаго». Таму нам прапанавалі лепш звольніцца на дамову бакоў і атрымаць у такім выпадку па тры заробкі ў якасці кампенсацыі», - успамінае адна з супрацоўніц.

З яе слоў, работнікі крамы, дзе яна працавала, так і зрабілі. Аднак кампенсацыю ў суме трох заробкаў атрымалі не ўсе.

«Тым, у каго найбліжэйшым часам заканчваўся кантракт, проста паведамілі, што яго прадаўжаць не будуць, таму некаторыя, ужо былыя супрацоўнікі, змаглі атрымаць толькі кампенсацыю за нявыкарыстаны адпачынак».

Дзяўчына адзначае, што некаторы час пасля закрыцця яны прадаўжалі хадзіць на працу, бо трэба было разабрацца з тымі рэшткамі тавару, якія засталіся нераспрададзенымі.

«Астатні тавар з трох крамаў Менска павезлі ў адну. Наколькі мне вядома, неўзабаве кампанія плануе аднавіць працу адной крамы, каб максімальна пазбавіцца ад рэшткаў. Таму не выключаю, што, прынамсі, у адной з трох крамаў нейкая частка супрацоўнікаў дагэтуль засталася. Аднаўленне працы крамы ў Шабанах на час нейкіх распродажаў дакладна не плануецца».

Фінальны распродаж, мяркуецца, будзе ў першай палове чэрвеня.

Наш другі суразмоўца працуе ў Jysk у Каменнай Горцы. З ягоных слоў, нават пасля 18 красавіка частка работнікаў прадаўжала працаваць у звычайным рэжыме.

«Наша крама ў некаторым сэнсе прадаўжала працу бесперапынна, бо трэба было займацца пытаннямі вяртання тавару і гарантыйных абавязкаў. Натуральна, што для такога аб'ёму працы спатрэбілася толькі невялікая частка персаналу. Астатніх на месяц адправілі ў сацыяльны адпачынак», - кажа мужчына.

Пакуль невядома, што будзе з тымі, хто дагэтуль працуе ў Jysk.

«Пакуль людзей у нашай краме не скарачаюць, але яны самі паціху сыходзяць. Цяпер звальняюцца тыя, хто ўжо паспеў знайсці іншую працу ці проста не хоча знаходзіцца ў стане нявызначанасці. Звальняюцца толькі на асабістае жаданне, таму ніякай кампенсацыі не атрымліваюць.

Што будзе пасля фінальнага распродажу - невядома. Бо гэта тыя пастановы, якія прымаюцца не на менскім узроўні», - падсумаваў наш суразмоўца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках