28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марк Фейгін: Полк Каліноўскага ўжо не спыніць

31
Марк Фейгін: Полк Каліноўскага ўжо не спыніць
МАРК ФЕЙГІН

Лукашэнка патрапіў у цугцванг.

Расейскі юрыст і палітычны блогер Марк Фейгін у эфіры канала Украіна 24 пракаментаваў паводзіны беларускага дыктатара. Ён упэўнены, што Лукашэнка баіцца:

- Лукашэнка сапраўды вельмі баіцца. Па ўсіх яго паводзінах, па ўсіх яго апошніх заявах гэта бачна. Ён кіруецца выключна ўласнымі інтарэсамі, пытаннем уласнай бяспекі. Усё астатняе, на мой погляд, яго ўвогуле не хвалюе, што будзе і як. Ён проста жадае ў гэтай сітуацыі выжыць. Каб яго не ліквідавалі фізічна альбо тыя, альбо іншыя.

Фейгін патлумачыў, што цяпер пагражае беларускаму дыктатару.

- Цяпер галоўная пагроза для яго нават не з боку Пуціна. Яго маглі ліквідаваць дзеля мэты ўцягвання Беларусі непасрэдна ў ваенную кампанію, каб паставіць якога-небудзь генерала КДБ і пачаць выкарыстоўваць дзявяцімільённы беларускі народ гэтак жа, як яны выкарыстоўваюць расейскі народ, расходуюць на вайну дзеля сваіх імперскіх мэт.

Але, я думаю, цяпер гэта не актуальна, бо ва ўмовах вайны Пуцін на такога кшталту дзеянні не пойдзе, тым больш што, відаць, Лукашэнка здолеў неяк адкруціцца.

Але засталася праблема ў дачыненнях з Кіевам. Ён баіцца Кіева, ён баіцца Захаду ў асобе Кіева, які стаіць за Кіевам, ён баіцца Польшчы, баіцца Літвы.

Бо як атрымліваецца: калі сапраўды Масква церпіць ваенную паразу, наступнай галоўнай мішэнню будзе менавіта ён. Як вы спыніце былы батальён Каліноўскага, які ўжо стаў палком? Гэтыя людзі, якія прайшлі агонь, гарэлі і якія паміралі, якія выбраліся з Акрэсціна, яны ж не застануцца ва Украіне.

І, паглядзіце, як рэагуе беларуская ўлада, якая за замах на тэрарызм уводзіць смяротнае пакаранне. Такога ўвогуле ніколі не было, гэта ж самавольства. І гэты пераход да ўзмацнення жорсткасці крымінальнага заканадаўства, гэта, безумоўна, праз боязь, - падкрэсліў Фейгін.

Пры гэтым ён не ўпэўнены, што беларускія сілавікі ў выпадку рэальнай небяспекі будуць бараніць Лукашэнку:

- Яшчэ невядома, як сябе павядуць беларускія сілавікі ў гэтай сітуацыі. Адна справа, супрацьстаяць людзям, якія здымаюць туфлікі, каб устаць на лавачку, а іншая справа, калі перад табой прафесійныя вайскоўцы. Таму што беларускае войска не мае баявога досведу, яно нідзе не ваявала.

Думаю, што Лукашэнка ўсё больш усведамляе, як шмат у яго ворагаў. Не менш, чым у Пуціна. Толькі ў Пуціна ёсць чым абараняцца, а ў Лукашэнкі адзіная абарона - гэта сам Пуцін. Таму ён будзе выдумляць усякія спосабы, каб, з аднаго боку, яго абараняў Пуцін, а з другога, каб Кіеў не меў намераў яго зрынуць.

Блогер ацаніў становішча Лукашэнкі цяпер як «стан цугцванга».

— Нават калі Лукашэнка раптам збяжыць на нейкую выспу, там, Барнэа, ці з'едзе ў Кітай, ён проста стане закладнікам Пекіна. І гэта ўжо будзе пытанне гандлю: а што вы нам за яго дасце?

Яму няма куды бегчы. Адзінае, што абараняе рэальна, - гэта закон, калі з'ехаць у Еўропу. Але хто прыме Лукашэнку! Няма такіх.

Атрымліваецца, што ў яго бязвыхадная сітуацыя - заставацца ва ўладзе, бо яму проста сысці няма куды. Пры пэўных абставінах ён мог бы схавацца за Пуціна і пераехаць да Януковіча, але хто ведае, што будзе з самім Пуціным, і ці не стане Лукашэнка там зручнай нагодай размяняць яго на скасаванне нейкіх санкцый? - не выключае Марк Фейгін.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках