У Беларускі незалежны прафесійны звяз у Салігорску прыйшлі сілавікі
3- 25.05.2022, 12:27
- 3,402
У будынку адбываюцца ператрусы.
У Салігорску ў галоўны офіс Беларускага незалежнага прафзвязу прыйшла міліцыя ці супрацоўнікі іншых органаў.
Пра гэта паведамляе Беларускае аб'яднанне працоўных (БАР).
Прыйшлі сілавікі і ў офіс старшыні БНП на ААТ «Беларуськалій» Аляксандра Мішука.
«У гэты момант у будынку адбываюцца ператрусы, паведамляецца пра затрыманне старшыні “БНП” ААТ “Беларуськалій” Аляксандра Мішука. У гэты момант у будынак нікога не дапускаюць і ад каментароў адмаўляюцца», – паведамляе БАР.
У красавіку КДБ ды іншыя сілавыя органы правялі ператрусы і арышты прафзвязных актывістаў.