19 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсен Авакаў: Акрамя вусатага таракана Лукашэнкі ў Расеі няма хаўруснікаў

13
Арсен Авакаў: Акрамя вусатага таракана Лукашэнкі ў Расеі няма хаўруснікаў
ФОТА: REUTERS

РФ апынулася практычна ў татальнай ізаляцыі.

80% украінцаў упэўненыя ў безумоўнай перамозе над РФ без саступак. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» заявіў экс-міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў.

«Рэальнасць і праўда трох месяцаў вайсковай агрэсіі супраць Украіны.

Мінусы:

20% тэрыторыі Украіны акупаваныя;

вялізныя страты сярод мірнага насельніцтва;

ваенныя страты;

шэраг гарадоў знішчаныя поўнасцю, многія населеныя пункты пацярпелі ад бамбёжак;

разбураная інфраструктура;

паралізаваная эканоміка;

вораг, якога мы б'ем, усё яшчэ навісае над намі сваім 140-мільённым гмахам.

Плюсы:

Украіна з першых дзён чыніць самы жорсткі супраціў, які здзіўляе ўвесь свет;

мы атрымалі шмат перамог адвагі і духу, ваенных перамог;

мы адагналі ворага ад Кіева, у значнай ступені адціснулі ад Харкава, выгналі з Сумскай і Чарнігаўскай абласцей;

мы здолелі навучыцца жыць у складанасцях, мабілізавалі велізарную колькасць добраахвотнікаў;

выбудавалі сістэму абароны і на роўных супрацьстаялі навале рашыстаў, у якіх была перавага ў жывой сіле і ў колькасці ўзбраення;

мы стварылі сістэму стрымлівання і супраціву – няма ніякіх бліцкрыгаў, прарываў;

дзякуючы нашым міжнародным партнёрам мы трымаем залімітавы ціск РФ.

Гэта цывілізацыйнае супрацьстаянне!

Не трэба "закідваць шапкамі" і казаць: "Перамога заўтра!"

Наша будучая перамога – гэта вельмі цяжкая праца, за якую Украіна плаціць велізарны кошт!

Гібрыдная вайна з РФ – сукупнасць палітычных, дыпламатычных, эканамічных, грамадскіх чыннікаў.

Расея апынулася практычна ў татальнай ізаляцыі, акрамя вусатага таракана Лукашэнкі, у яе няма публічных хаўруснікаў. А нейтральныя краіны – Кітай, Індыя – крок за крокам пераходзяць на бок цывілізаванага свету.

Санкцыі моцна ціснуць на расейскую эканоміку. Высокатэхналагічная вайна патрабуе вялізных грошай, а расейскі бок не ў стане вытрымліваць і падтрымліваць такую вайну.

80% украінцаў упэўненыя ў безумоўнай перамозе над РФ без усялякіх саступак. У РФ жа – дэматываванае і жабрацкае войска, бунты ў народзе. Людзі сутыкаюцца з рэальнасцю, якая не адпавядае прапагандзе.

Гэта ўсё стварае перадумовы да таго, што вялікае і пераўзыходнае нас войска рашыстаў паступова ператвараецца ў жабракоў оркаў.

Мы бачым падтрымку Украіны народамі ўсяго свету. Эканамічны ціск Захаду і адвага Украіны ствараюць новую сусветную сістэму!

Перамога Украіны – гэта выхад УСУ на дзяржаўныя межы па ўсім перыметры краіны плюс новая сістэма бяспекі для Украіны!

Так і будзе!» – напісаў Авакаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках