29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ферме ў Магілёўскай вобласці ў каналізацыю выцекла 2,5 тысячы літраў малака найвышэйшага гатунку

13
На ферме ў Магілёўскай вобласці ў каналізацыю выцекла 2,5 тысячы літраў малака найвышэйшага гатунку

Ва ўцечцы абвінавацілі лабарантку.

Пракуратура Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці падчас наглядных мерапрыемстваў выявіла, што на адным з малочнатаварных комплексаў раёна ў каналізацыю выцекла 2520 літраў малака найвышэйшага гатунку. З супрацоўніцы, якая не справілася са сваімі абавязкамі, спагналі кампенсацыю страты памерам 1400 рублёў, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу ўстановы.

Пракуратура правяла праверку і вызначыла, што прычынай уцечкі малака стала няўважлівасць лабаранткі.

Сярод іншага, паводле працоўнай інструкцыі працаўніца фермы абавязаная ажыццяўляць збор малака і сачыць за спраўным станам абсталявання. Аднак з асабістай няўважлівасці, парушыўшы рэгламент збору і захоўвання малочнай прадукцыі, яна дапусціла выцечку малака з ёмістасці для ягонага ахаладжэння.

– У выніку прадпрыемству нанесеная маёмасная шкода памерам больш за 1940 рублёў, – расказалі ў пракуратуры.

Лабарантка не пакрыла шкоду добраахвотна, хоць была павінна згодна з дамовай аб поўнай індывідуальнай матэрыяльнай адказнасці.

Тым не менш з улікам сямейнага і матэрыяльнага становішча адказчыцы суд спагнаў з яе на карысць арганізацыі не поўную суму, а толькі 1400 рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках