25 красавiка 2024, Чацвер, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полк Каліноўскага рыхтуецца вызваляць Беларусь: Унікальнае відэа трэніровак

16
Полк Каліноўскага рыхтуецца вызваляць Беларусь: Унікальнае відэа трэніровак

Байцы палка расказалі пра свае матывы і планы.

Здымачная група «Белсата» ўпершыню пабывала на трэніровачным палігоне палка імя Кастуся Каліноўскага. Тактычная падрыхтоўка, дамедыцынская экстранная дапамога, стральба і інструктажы ў размінаванні – вось няпоўны спіс таго, чаму байцы навучаюцца штодня.

Цяпер полк, пасля прысваення новага статусу, актыўна камплектуе штат і шукае новых байцоў з ліку беларусаў.

«Вялікая частка выехала на баявыя задачы цяпер. Тыя хлопцы, якія цяпер знаходзяцца на базе, займаюцца ўвесь час тактычнай падрыхтоўкай, лекарскай падрыхтоўкай, тапаграфіяй. Таксама даюцца веды ў мінна-сапёрнай справе. Гэта трэба спачатку для праходжання курсу маладога байца, а потым ужо ідзе фармаванне баявых ротаў і адпраўкі з навучальнай роты ў баявую. У нас такі алгарытм працы з новымі рэкрутамі», – кажа баец палка з пазыўным Ігар.

У полк беларусы ідуць на покліч сэрца. Як правіла, гэта пасіянарныя асобы, у якіх боль за Украіну пераважыў асабістае спакойнае жыццё і дабрабыт. І абсалютна ўсе гавораць, што без свабоднай Украіны не можа быць шчаслівай будучыні і незалежнасці ў роднай Беларусі.

«Я вельмі моцна перажываў. Думаў, што я магу зрабіць, як магу дапамагчы ў гэтай сітуацыі. Ну, гэта было галоўнае. Адзін з матываў – гэта ўсё ж такі будучыня Беларусі, таму што ў мяне расце сын. І жыць яму ў нашай краіне. Я хацеў быць удзельнікам. Як мінімум. Каб паспрабаваць змяніць нешта ў Беларусі», – кажа Леў, баец палка Кастуся Каліноўскага.

«Я пасля эвакуацыі з Беларусі ў 2020-м годзе жыў тры месяцы тут. Я ўсё жыццё свядомае маю зносіны з украінцамі. І я не мог заставацца ў бяспецы ў той самы час, калі тут проста гінуць людзі. Дзеля гэтага трэба было проста першыя дні прыехаць на мяжу і паглядзець, што там адбываецца. Я не мог спакойна спаць тыдзень», – расказвае Ярамір, баец палка Кастуся Каліноўскага.

Байцы палка, якія цяпер узмоцнена трэніруюцца, чакаюць адпраўкі на баявое заданне. Пры гэтым добраахвотнікі падкрэсліваюць, што ў іх няма схільнасцяў забіваць. Галоўная мэта на сёння для іх – абарона Украіны. План на заўтра – яе вызваленне. А далей яны спадзяюцца вызваліць Беларусь.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках