18 красавiка 2024, Чацвер, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі жорстка адказаў на заяву Шайгу пра вайну ва Украіне

8
Зяленскі жорстка адказаў на заяву Шайгу пра вайну ва Украіне
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: ОП

Міністру абароны РФ нагадалі пра каласальныя страты ў ягоным войску.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў вартай жалю і неадэкватнай заяву расейцаў, што яны нібыта спецыяльна прытарможваюць наступальныя дзеянні.

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у відэазвароце.

Зяленскі нагадаў, што сёння ў РФ заявілі, што расейскія вайскоўцы нібыта спецыяльна прытарможваюць наступальныя дзеянні.

Ён назваў гэтую заяву "абсалютна неадэкватнай".

"Што ж, пасля трох месяцаў пошуку тлумачэнняў, чаму яны не здолелі зламаць Украіну за тры дні, яны не прыдумалі нічога лепшага, чым сцвярджаць, нібыта так і планавалі", – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ўкраінскія вайскоўцы ліквідавалі амаль 30 тыс. расейскіх салдатаў і знішчылі больш за 200 самалётаў, тысячы расейскіх танкаў, бронемашынаў і іншай тэхнікі, а РФ ужо амаль выдаткавала боезапас ракетаў.

"І гэта яны хочуць перакрыць хлуснёй, што яны нібыта ваююць не на поўную сілу. Шкада. І надыдзе час, калі яны самі гэта прызнаюць", – падкрэсліў Зяленскі.

Раней міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што наступ расейскіх войскаў ва Украіне "запавольваецца свядома", каб унікнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Ён таксама чарговы раз цынічна схлусіў, заявіўшы, што расейскае войска не наносіць удараў па цывільнай інфраструктуры Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках