20 красавiка 2024, Субота, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША вызваляюць чарговыя 40 мільёнаў бараляў нафты

4
ЗША вызваляюць чарговыя 40 мільёнаў бараляў нафты

Для стрымлівання коштаў.

Мінэнэрга ЗША абвясціла пра вызваленне з рэзерваў наступных 40 млн бараляў нафты для стрымання высокіх коштаў энэрганосьбітаў праз расейскую вайну супраць Украіны.

Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства.

Заява з'яўляецца часткай плана прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, абвешчанага 31 сакавіка, пра вызваленне аднаго мільёна бараляў сырой нафты за дзень цягам шасці месяцаў, каб аслабіць сусветныя праблемы з пастаўкамі, выкліканыя вайной РФ супраць Украіны.

Так, паводле паведамлення ў аўторак, з рэзерву вызваляць да 40,1 мільёна бараляў сырой нафты з пастаўкай у чэрвені-жніўні. Заяўкі ад кампаній на пастаўкі прымаюцца да 1 чэрвеня, а да 10 чэрвеня ўсе кантракты будуць заключаныя.

Амерыканскі нафтавы рэзерв мае самы вялікі ў свеце запас сырой нафты для надзвычайных сітуацый. Федэральныя запасы захоўваюцца ў падземных саляных пячорах на чатырох сховішчах у Тэхасе і Луізіяне.

Вызваленне заяўленых памераў адбываецца паэтапна. Першыя 90 млн бараляў будуць выпушчаныя ў перыяд з траўня да сярэдзіны жніўня. У іх уваходзяць 20 млн бараляў, заяўленых на травень яшчэ да аб'явы Байдэна, 30 мільёнаў бараляў, запланаваных на красавік (пасля аб'явы), і толькі абвешчаныя 40 млн бараляў.

Астатнія 90 мільёнаў бараляў будуць выпушчаныя ў перыяд са жніўня да кастрычніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках