19 красавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +25°С цяпла чакаецца ў Беларусі ў сераду

Да +25°С цяпла чакаецца ў Беларусі ў сераду

Уначы і раніцай прагназуецца туман.

Слабы туман раніцай і да 25 градусаў цяпла днём чакаецца ў Беларусі 25 траўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду, 25 траўня, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і днём месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, па паўднёвым захадзе – плюс 11–13 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 19–25 градусаў цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках