19 красавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пачне будаўніцтва еўракалеі

16
Украіна пачне будаўніцтва еўракалеі

Цягнікі ва Украіне рухаюцца па «шырокай» каляіне, распаўсюджанай у былых краінах СССР.

Украіна пачне паэтапнае будаўніцтва вузкай еўрапейскай каляіны, каб злучыць сваю чыгунку з еўрапейскай.

Пра гэта расказаў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмігаль падчас пасяджэння ўраду.

Паводле ягоных словаў, спачатку гэта будзе злучэнне буйных вузлоў і буйных гарадоў, а далей паступовае пашырэнне па ўсёй краіне.

Цягнікі ва Украіне рухаюцца па "шырокай" каляіне (1520 мм), распаўсюджанай на тэрыторыі краінаў былога СССР. Такую ж каляіну выкарыстоўвае Літва, Латвія і Эстонія, а таксама Беларусь. Большасць краінаў Еўразвязу (за выключэннем Гішпаніі і Партугаліі), замест гэтага, выкарыстоўваюць "вузкую" каляіну (1435 мм).

Раней у размове з ЭП аперацыйны дырэктар Укрзалізніцы Вячаслаў Яромін адзначаў, што змена каляіны – "гэта дорага, доўга і складана, але неабходна". Паводле ягоных словаў, разглядаюцца наступныя этапы: Львоў – Кіеў, Львоў – Адэса, Львоў – Крывы Рог.

Акрамя таго, прадоўжыў Шмыгаль, Украіна плануе ў найбліжэйшы час падпісаць "мытны бязвіз", гэта значыць далучыцца да Канвенцыі аб працэдуры супольнага транзіту. Гэты дакумент, як адзначыў ён, з'яўляецца асновай для перамяшчэння тавараў паміж краінамі – чальцамі ЕЗ. Тэхнічна краіна да гэтага гатовая.

Такое далучэнне дасць магчымасць значна паскорыць праходжанне мытні і паскорыць плынь тавараў. Гэта лепшая якасць мытні і новыя магчымасці для ўкраінскага бізнэсу", – дадаў прэм'ер.

У частцы транспарту рыхтуецца Пагадненне з ЕЗ пра лібералізацыю аўтамабільных грузавых перавозак. Еўрапейская Камісія ўжо рэкамендавала краінам-сябрам лібералізаваць такія перавозкі з Украіны, заявіў Шмыгаль, і праца ў гэтым напрамку ідзе актыўнымі тэмпамі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках