29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі затрыманы ўласнік буйной сеткі крамаў

15
У Беларусі затрыманы ўласнік буйной сеткі крамаў

Таксама пад варту ўзялі 10 ягоных памочнікаў.

Уласніка вялікай сеткі крамаў адзення (звыш 240 пунктаў па Беларусі) абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў на 5,6 млн рублёў. Пра гэта паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Бізнэсовец нібыта наладзіў ценявыя пастаўкі «нізкаякаснай тэкстыльнай прадукцыі». Для ўхілення ад падаткаў было нібыта адкрыта звыш 140 юрыдычных асоб. Яны, паводле заявы сілавікоў, выкарыстоўвалі спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Прыбытак адной сеткі размяркоўваўся паміж усімі гэтымі фірмамі. Дзяржкантроль не называе гэтую сетку, як і кампаніі-«пракладкі».

Пад варту ўзялі 11 чалавек, у тым ліку ўласніка. Крамы прадаўжаюць правяраць. Акрамя таго, высвятляюць, дзе маглі быць заробкі ў канвертах.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках