19 красавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі няма магчымасці лабараторна дыягнаставаць воспу малпаў

7
У Беларусі няма магчымасці лабараторна дыягнаставаць воспу малпаў

Шэраг еўрапейскіх краін заявіў аб выпадках заражэння гэтым вірусам.

У Беларусі пакуль не могуць лабараторна дыягнаставаць воспу малпаў, але сярод медработнікаў праводзіцца навучанне дыферэнцыяльнай дыягностыцы захворвання. Пра гэта расказаў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

З ягоных слоў, спецыялістамі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі вядзецца распрацоўка тэст-сістэм для своечасовай дыягностыкі захворвання. Плануецца, што айчынныя тэст-сістэмы будуць распрацаваныя да сярэдзіны чэрвеня.

«А калі ўзнікне неабходнасць да названага перыяду, можна зрабіць дыягностыку і адправіць матэрыял у інстытут «Вектар», які належыць Расспажыўнагляду», — заявіў Тарасенка.

Галоўны санітарны лекар таксама паўтарыў тэзісы Міністэрства аховы здароўя, агучаныя напярэдадні - магчымасць завозу інфекцыі «воспа малпаў» у Беларусь ацэньваецца, як нізкая, але для прадухілення трапляння ў краіну «воспы малпаў» Міністэрствам аховы здароўя ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі ўзмоцненыя захады санітарна-карантыннага кантролю.

З 7 траўня ў 19 краінах свету быў пацверджаны 131 выпадак заражэння воспай малпаў, яшчэ 106 выпадкаў з'яўляюцца меркаванымі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках