28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ ўстанавіла асобы яшчэ 8 захопнікаў, якія чынілі зверствы на Кіеўшчыне

10
СБУ ўстанавіла асобы яшчэ 8 захопнікаў, якія чынілі зверствы на Кіеўшчыне

Гэта вайскоўцы і найміты з ПВК «Вагнера».

СБУ ўстанавіла асобы яшчэ 8 расейскіх захопнікаў, якія чынілі зверствы супраць мірнага насельніцтва на Кіеўшчыне. А пракуратура завочна паведаміла аб падазрэнні гэтым нягоднікам за ўчыненыя злачынствы ў Кіеўскай вобласці, піша unian.net.

«Працэсуальнае кіраўніцтва Кіеўскай абласной пракуратуры і Кіева-Святошынскай акруговай пракуратуры завочна паведаміла аб падазрэнні 5 вайсковым узброеных сіл РФ і 3 членам прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» у парушэнні законаў і звычаяў вайны, сумешчаным з наўмысным забойствам (ч.1, ч.2. арт.438 Крымінальнага Кодэкса Украіны)», - гаворыцца ў паведамленні.

Так, падчас акупацыі часткі Кіеўскай вобласці падазраваныя рабавалі мірных жыхароў, катавалі, забівалі і спальвалі іх дамы. Ім ставяць у віну 14 эпізодаў жорсткага абыходжання з цывільным насельніцтвам. Пасля катаванняў удалося выжыць толькі траім украінцам.

Пры гэтым, паводле звестак следства, у сакавіку 2022 года падазраваныя - вайскоўцы РФ і члены ПВК «Вагнер» - прыйшлі дадому да старасты вёскі Матыжына Макараўскай АДГ. Акупанты незаконна пазбавілі волі і вывезлі да месца свайго часовага базавання жанчыну, яе мужа і сына. Захопнікі катавалі палонных, спрабуючы атрымаць інфармацыю аб УСУ і тэрабароне.

«На вачах у маці сыну прастрэлілі нагу, а потым забілі стрэлам у галаву. Аналагічным спосабам катавалі і мужа старасты сяла. Уся сям'я загінула ад шматлікіх агнястрэльных раненняў», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што іншую пацярпелую - мірную жыхарку вёскі падазраваныя са стралковай зброі смяротна паранілі толькі праз тое, што яна была апранутая ў цёмнае адзенне. Пасля гэтага яе бацьку ўзялі ў палон і працяглы час трымалі ў гаспадарчай пабудове з завязанымі вачыма і звязанымі рукамі без вады і ежы.

Акрамя таго, сярод эпізодаў, якія інкрымінуюцца згаданым вайскоўцам, - закатаваныя да смерці два сябры грамадскай арганізацыі «Патрыёт». Іх целы знойдзеныя са шматлікімі скразнымі агнястрэльнымі раненнямі.

Таксама захопнікі затрымалі двух валанцёраў, якія спрабавалі правезці ў акупаванае сяло Матыжын гуманітарную дапамогу для мясцовых жыхароў. Пасля допытаў і катаванняў іх вывезлі ў лесапаласу і загадалі бегчы, адкрыўшы па іх агонь у спіну. Адзін з валанцёраў загінуў ад стрэлу ў галаву, іншы быў паранены. Аўтамабілі і гуманітарную дапамогу акупанты прысвоілі.

«Яшчэ аднаму пацярпеламу падазраваныя звязалі рукі, прывязалі да квадрацыкла і прымусілі яго такім чынам бегчы амаль кіламетр. Пасля допытаў, пагроз забойствам і збіцця, яго цягам некалькіх дзён утрымлівалі ў каналізацыйнай яме», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках