24 красавiка 2024, Серада, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палітолаг: Напад на Украіну скончыцца для Лукашэнкі звяржэннем

17
Украінскі палітолаг: Напад на Украіну скончыцца для Лукашэнкі звяржэннем

Беларускі рэжым ужо ўдзельнічае ў вайне.

Беларускае войска не гатовае і не жадае ваяваць супраць УСУ пасля таго, што было зробленае з расейскімі войскамі. Рэжым Лукашэнкі не адважыўся на атаку, калі ва ўкраінскім войску не было ўзбраенняў NATO, а цяпер такі крок і зусім стаў бы самагубствам. Напад Менска на Кіеў можа прывесці да ваеннай паразы Беларусі і звяржэння Лукашэнкі. Пра гэта заявіў «Главреду» палітычны і эканамічны экспэрт Тарас Загародні.

У адказ на пытанне аб тым, ці наважыцца Лукашэнка на наземную аперацыю супраць Украіны і чым гэта абернецца для Беларусі, ён сказаў, што Менск ужо ўдзельнік канфлікту, і дзяржаве давядзецца несці адказнасць.

З ягоных слоў, Лукашэнка наўрад ці наважыцца пайсці вайной супраць Украіны. У войска Беларусі няма жадання, магчымасці і гатоўнасці ваяваць з украінскімі войскамі. Асабліва пасля таго, што адбылося з узброенымі сіламі РФ у вайне з УСУ.

«Па-першае, ужо праводзіліся закрытыя апытанні беларускіх вайскоўцаў аб тым, ці гатовыя яны ваяваць супраць Украіны - 95% апытаных сказалі «Не». Чаму? Для іх заўсёды аўтарытэтам было расейскае войска, але пасля таго, як яны ўбачылі, што ўкраінцы зрабілі» з УС РФ, убачылі горы трупаў, якія везлі ў Беларусь, убачылі адарваныя рукі-ногі параненых, што ляжалі ў беларускіх лякарнях, беларускія вайскоўцы сталі задаваць заканамернае пытанне - калі ўкраінцы з моцным войскам Расеі гэта робяць, то што яны зробяць з намі? У адрозненне ад войска РФ, у беларускім войску наогул няма баявога досведу. Акрамя таго, іх тэхніка састарэлая, яшчэ савецкая. Так што матывацыі ваяваць супраць украінцаў у беларусаў - ніякай», - адзначыў Загародні і ўдакладніў, што ў гісторыі складана знайсці моманты, калі ваявалі б украінцы і беларусы.

Акрамя таго, ён указаў, што войска Беларусі па сваіх маштабах супастаўнае колькасцю вайсковых з памежнікамі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«Памеры беларускага войска: узброеныя сілы Беларусі - як наша пагранслужба, гэта значыць, яны вельмі нешматлікія, блізу 5 тысяч», - кажа Загародні.

Больш за тое, калі беларуская дзяржава не наважылася атакаваць Украіну ў сітуацыі, калі ў Кіева не было зброі NATO, то цяпер, калі такое ўзбраенне ўжо прысутнічае, перспектывы для войскаў РБ вельмі туманныя.

«Па-трэцяе, калі Беларусь не змагла ці не наважылася напасці на Украіну, калі ў нас не было натаўскай зброі, то цяпер нападаць, калі ў нас з'явіліся самыя сучасныя сістэмы і ўзбраенні, будзе для яе проста самагубствам. Беларускія генералы ўсё гэта дакладна ўсведамляюць», - мяркуе экспэрт.

Таксама Лукашэнка ў выпадку вайны супраць Украіны можа страціць тых, на кім трымаецца яго кіроўны рэжым у Беларусі. З’яўляецца рызыка страты ўлады для самога Лукашэнкі. У выніку можа з'явіцца беларускае вызваленчае войска, якое пойдзе вызваляць тэрыторыю сваёй дзяржавы.

«Па-чацвёртае, Лукашэнка - фанат сваёй улады. Нягледзячы на тое, што ён крывавы дыктатар і злачынец, ён - не ідыёт. Ён выдатна разумее: так, ён можа аддаць загад наступаць на Украіну. Але ўзнікне пытанне - хто пойдзе выконваць загад. А рабіць гэта будуць толькі самыя адданыя яму часткі, якія выконваюць усе ўказанні Лукашэнкі. Ва Украіне яны дакладна будуць знішчаныя. І тады пытанне - а з чым, уласна, Лукашэнка застанецца, як ён будзе ўтрымліваць уладу ў Беларусі, калі самыя верныя часткі загінуць? Але ж удзел у вайне заўсёды служыць трыгерам выступаў супраць улады ў самой краіне. І ў такім выпадку Лукашэнку ўжо не будзе чаго сказаць. Беларускія вайскоўцы паглядзяць на ўсю гэтую сітуацыю і спытаюць, чаму яны павінны паміраць, калі прасцей развязаць пытанне з адным чалавекам у Беларусі «Людзі ўзброеныя крыві не баяцца. Калі беларускія вайскоўцы зойдуць на тэрыторыю Украіны, то будзе вельмі вялікая рызыка, што яны проста здадуцца ў палон, і так будзе створанае вызваленчае войска Беларусі, якое пойдзе ўжо вызваляць сваю радзіму», - растлумачыў Тарас Загародні.

Такім чынам, як мяркуе экспэрт, калі Лукашэнка рызыкне пайсці вайной супраць Украіны, беларускія войскі пацерпяць поўную паразу, якая прывядзе да краху Беларусі.

«Генштаб Беларусі вельмі ўважліва назірае за тым, што адбываецца ва Украіне. Лукашэнка выдатна пра ўсё ведае: пра мабільныя групы, пра тое, як знішчаецца ўкраінцамі праціўнік, і г.д. Вядома, імавернасць ідыятызму заўсёды ёсць, але за Лукашэнкам адкрытага ідыятызму не было заўважана. Таму, хутчэй за ўсё, ён усё ж не рызыкне ісці вайной на Украіну, бо гэта будзе азначаць крах Беларусі, тым больш цяпер ужо з'явілася «зялёнка», а гэта значыць, што ісці з боку Беларусі праз лясы - гэта самагубства: там беларускія войскі будуць проста расстраляныя ва ўпор», - падкрэсліў Тарас Загародні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках